З 2 па 8 кастрычніка на Мастоўшчыне праходзіць тыдзень “Знакамітыя землякі”, заключным мерапрыемствам якога стане гала-канцэрт, што адбудзецца ў раённым цэнтры культуры ў нядзелю, 8 кастрычніка, у 13.00 гадзін.
А на працягу бягучага тыдня жыхары і госці Мастоўскага раёна маюць унікальную магчымасць пазнаёміцца з жыццёвым і творчым шляхам неардынарных асоб, творцаў, што нарадзіліся на нашай прынёманскай зямлі. Ва ўстановах культуры праходзяць сустрэчы і выстаўкі, літаратурныя вечары і канцэрты, краязнаўчыя падарожжы і гадзіны паэзіі, прысвечаныя творчасці і памяці “мастоўскага дударыка”, кампазітара Яўгена Канстанцінавіча Петрашэвіча, актрысы і рэжысёра Любов Іванаўны Мазалеўскай, мастака Аляксея Пятровіча Багустава і інш.
2 кастрычніка ў раённай бібліятэцы адбылося адкрыццё тыдня "Знакамітыя землякі".
3 кастрычніка ў музеі "Лес і чалавек" была адкрыта выстаўка мастака Дзмітрыя Іваноўскага, на якой прысутнічаў яго брат Мікалай Іваноўскі.
Падчас заключнага гала-канцэрта ў фае раённага цэнтра культуры будзе арганізавана кніжная выстаўка. Тут жа можна будзе пазнаёміцца з работамі майстроў раённага цэнтра рамёстваў.
У канцэрце прымуць удзел: вядомы ў Гродзенскай вобласці педагог, кампазітар, кіраўнік народнага ансамбля “Лявоны” з г.Воранава Аляксандр Мацюк, нашы мастоўскія паэтэсы Зінаіда Біліда і Галіна Васілеўская, таленавітыя маладыя выканаўцы Мастоўшчыны і, безумоўна, народны ансамбль народнай песні “Ярыца”. Прагучаць музычныя творы, напісаныя нашымі землякамі, і іншыя вядомыя кампазіцыі.
Н.ШЭЎЧЫК
Фота Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад