23 февраля 2026 — 16:33
21 лютага ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. У нашай школе гэтай даце быў прысвечаны цэлы тыдзень, напоўнены цікавымі мерапрыемствамі, конкурсамі і шчырымі размовамі пра каштоўнасць беларускага слова.
Старт Тыдню роднай мовы быў дадзены 16 лютага. У гэты дзень прайшло адкрыццё і акцыя з красамоўнай назвай “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”. Вучні і настаўнікі школы прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемстве. Вядучыя акцыі прапаноўвалі выбраць слова або выраз і перакласці на беларускую мову, за правільны адказ ўдзельнікі атрымлівалі салодкія цукеркі.
Падчас акцыі "Пажаданні роднай мове" 17 лютага кожны жадаючы меў магчымасць выказаць пажаданні і думкі пра важнасць захавання беларускай мовы. Шчырыя словы гучалі ў адрас роднага слова! Удзельнікі акцыі атрымалі закладкі з выказваннямі беларускіх класікаў пра беларускую мову.
19-20 лютага прайшоў флэшмоб “Маё любімае слова па-беларуску”. Вучні 3-11 класаў запісвалі відэа, дзе расказалі пра сваё любімае беларускае слова і яго значэнне. Атрымалася ярка і шчыра!

Вучні 11 класа прынялі ўдзел у абласным дыктанце, прымеркаваным да Міжнароднага дня роднай мовы і Года беларускай жанчыны. Дыктант арганізавалі супрацоўнікі Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Тэкст дыктанта “Paбiць дaбpo” прысвечаны знакамітай нapoднaй apтыcтцы Бeлapyci Гaлiне Kлiмeнцьeўне Maкapaвaй, якая ўвасобіла ў сваіх ролях беларускую жанчыну-маці, жанчыну-працаўніцу, адданую роднай Беларусі.


На працягу тыдня ва ўсіх класах прайшлі інфармацыйныя і класныя гадзіны з нагоды святкавання Дня роднай мовы: “Слова да слова – будзе мова”, “Мае беларускае, роднае, кроўнае…”, “Скарбы роднай мовы”, “Гісторыя ўзнікнення беларускай мовы”, “Адкрываю нанова беларускае роднае слова”, “Беларуска ямова – мелодыя сэрца” і іншыя.






Гэты тыдзень яшчэ раз даказаў: беларуская мова жывая, мілагучная і цікавая нашым вучням. Яна гучыць у школе не толькі на ўроках, але і ў сэрцах. І такія мерапрыемствы – выдатная нагода ганарыцца тым, што мы беларусы.
Алена Коцка, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад