Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодёжьМолодёжьСоциумОбщественная жизньСоциумКультураНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш край

Тыдзень дзіцячай кнігі

Тыдзень дзіцячай кнігі27 марта 2023 — 13:10

Мінула самая працяглая школьная чвэрць і надышла пара для карыснага і пазнавальнага адпачынку.

Веснавыя канікулы, разам з сонечнымі дзянькамі, прынеслі дзецям цудоўную сустрэчу з чароўным светам дзіцячай кнігі. Гісторыю ўзнікнення тыдня дзіцячай кнігі выхаванцы аздараўленчага лагера “Дубнянка” даведаліся ад дырэктара Мастоўскай раённай дзіцячай бібліятэкі пад час наведвання гэтай ўстановы: “Назва свята прыдумана дзіцячым пісьменнікам Львом Касілем, і ўпершыню свята дзіцячай кнігі «Кніжкіны імяніны» было праве­дзена ў Маскве 26 сакавіка 1943 года, у ліку арганізатараў быў дырэктар выдавецтва «Детгиз» Людміла Дубровіна. Тады школьнікі ў Калоннай зале Дома саюзаў слухалі выступленні пісьменнікаў – Самуіла Маршака, Сяргея Міхалкова, Агніі Барто, Карнея Чукоўскага, Міхаіла Прышвіна і інш. Некаторыя з гэтых аўтараў прыехалі з фронту. І далей так павялося – праводзіць «Тыдзень» у час вясновых канікулаў, і толькі адзін раз за ўсю яго гісторыю «Тыдзень» праводзіўся не ўвесну, а ўвосень. І было гэта ў 1945 годзе.”    

А далей усіх наведвальнікаў захапіла незвычайная атмасфера захаплення ад знаёмства з абноўленай скарбонкай дзіцячай кнігі. Тэматычныя выставы, сучаснае (не горшае, чым у нацыянальнай бібліятэцы!) кнігасховішча, камфортная чытальная зала, гульнявы пакой, зала для сустрэч і канферэнцый…

Гадзіна часу мінула, як адна хвіліна. Мы пакідалі бібліятэку з цвёрдым намерам прывесці сюды сваіх сяброў і знаёмых.

А на наступны дзень мы пабывалі ў гасцях у нашай сельскай Дубненскай бібліятэцы. Тут нас забаўляла падабрэўшая і вясёлая Бабуля Яга. Пасродкам гульнёвай праграмы яна высветліла, што выхаванцы лагера добра ведаюць герояў казак, аўтараў літаратурных твораў, сюжэты мультфільмаў. А дзеці ахвотна расказалі ёй, што і ў лагеры яны таксама многа даведаліся пра кнігі, іх аўтараў, герояў, што  атрад іх называецца “Казкаманія”.

Сустрэчы ў бібліятэках прынеслі ўсім шмат станоўчых эмоцый, за якія мы шчыра ўдзячны Святлане Лазарэнка, Таццяне Ярашук, Наталлі Кіслай.

Ганна МУХА,

дырэктар аздараўленчага лагера “Дубнянка”,

ДУА “Дубненская сярэдняя школа”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио