Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиГод исторической памятиНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Ты будзеш звінець, наша родная мова! Як гудзевіцкія школьнікі правялі Тыдзень роднай мовы

Ты будзеш звінець, наша родная мова! Як гудзевіцкія школьнікі правялі Тыдзень роднай мовы26 сентября 2022 — 10:30

З 19 па 23 верасня прайшоў Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!” Вучні і настаўнікі Гудзевіцкай сярэдняй школы актыўна  далучыліся да гэтага свята. Напярэдадні напісалі рэспубліканскі дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства. У межах Тыдня беларускай мовы ў школе было арганізавана шмат мерапрыемстваў. Яны былі разнастайныя па форме і змесце, адаптаваныя да ўзросту і магчымасцей вучняў.

У першы  дзень Тыдня ў школе прайшоў марафон "Мова родная – мова модная", дзе гучалі беларускія народныя песні "Купалінка", "Рэчанька","Рушнікі". Вучні прэзентавалі свае віншавальныя паштоўкі  "Пажаданні роднай мове".

Любові і павазе да культуры нацыі, да роднай мовы, жаданню яе глыбей вывучаць садзейнічалі анлайн-акцыя “Натхнёныя Бацькаўшчынай", квэст  гульня "Фальклор, фальклор – душа народа”. Конкурс творчых пісьмовых работ "За што я люблю родную зямлю" таксама  прайшоў у школе. У кароткіх эсэ і вусных публічных выступленнях навучэнцы разважалі пра патрыятызм, сацыяльную і асабістую значнасць для кожнага такіх асноватворных катэгорый, як радзіма, патрыятызм, родная мова.  "Родная зямля – гэта калыска жыцця. Яна падхоплівае нас, калі мы падаем, хавае ад усялякіх нягод і жыццёвых непрыемнасцяў, вучыць нас чалавечай дабрыні, узаемадапамозе, адданаму сяброўству", – так выказваліся вучні ў сваіх работах. Кожны з іх з цеплынёй апавядаў пра сваю маленькую радзіму. Хочацца спадзявацца, што малыя радзімы сальюцца ў цэлую краіну, да якой кожны з іх адчувае ўзнёслыя пачуцці.

Сустрэча з паэзіяй – гэта заўсёды свята. А калі паэт, аўтар выдатных радкоў пра тваю малую радзіму, знаходзіцца побач, чытае свае творы ды яшчэ гэта былы вучань Гудзевіцкай школы – гэта сапраўдная падзея. Такая падзея адбылася ў нас 22 верасня.  Мікалай Пятровіч – аўтар кнігі “Нашчадкі роду Іваноўскіх”, паэтычнага зборніка "Пяром і сэрцам", зборніка вершаў "Сцяжынка дзяцінства", кніг для дзяцей "Загадкі на ўсе выпадкі", зборнікаў вершаў "Кроплі расы" і "Вострым зрокам". Мікалай Пятровіч прадставіў слухачам свае вершы, напоўненыя глыбінёй і сэнсам, пранізаныя духам велізарнай любові да роднага краю. У гэты дзень прайшла акцыя "Чытаем вершы пра родную мову", бібліятэкар прэзентавала серыю кніг "Скарбонка гістарычнай памяці".

Хочацца верыць, што Тыдзень дазволіў усім  перажыць моцныя пачуцці, атрымаць задавальненне і яшчэ раз пераканацца, што родная мова – бясцэнны скарб, якім мы павінны ганарыцца і шанаваць яго!

Ніна СЛАВУТА,

ДУА “Гудзевіцкая сярэдняя школа”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио