Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНаш край

Тут столькі жыта­перажыта, Тут столькі здзейснілася мар...

Тут столькі   жыта­перажыта,  Тут столькі  здзейснілася мар...19 июля 2016 — 10:00

 Прыгожай, прыбранай, памаладзеўшай сустракала гасцей вёска Радзявічы Гудзевіцкага сельсавета. Трэцяга ліпеня тут ладзілася мерапрыемства вясковага маштабу, але з гарадскім размахам. Артысты Гудзевіцкага цэнтра вольнага часу і культуры не скупіліся на добрыя словы, шчырыя песні і цікавыя імпрэзы, а кіраўніцтва ЗАТ “Гудзевічы” – на шчодрыя і прыемныя сюрпрызы.

Урачысты мітынг з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, ушанаванне руплівых працаўнікоў і гаспадароў, творчыя выстаўкі, спартыўныя спаборніцтвы, гульнёвая праграма, вялікі канцэрт, рэтрадыскатэка і нават святочны феерверк – арганізатары пастараліся, каб гэты ліпеньскі выхадны запомніўся жыхарам, ураджэнцам і шматлікім гасцям вёсак Радзявічы і Седзяневічы. Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прынялі старшыня Гудзевіцкага сельвыканкама П.П.Дзенісевіч, старшыня ЗАТ “Гудзевічы” А.А.Санько, а таксама настаяцель Гудзевіцкай царквы протаіерэй айцец Мікалай і настаяцель прыхода В.Эйсмантаў і Гудзевіч ксёндз Валерый.

Шмат пранікнёных слоў любові, захаплення і гонару за родны край, яго працавіты і мужны народ прагучала падчас урачыстага мітынга, падрыхтаванага вучнямі і педагогамі Гудзевіцкай сярэдняй школы. Хвілінай маўчання была ўшанавана памяць землякоў, што аддалі жыццё за сённяшні мірны дзень Беларусі.

Стваральнай працай у імя шчаслівай будучыні сваёй сям’і і краіны напоўнена жыццё жыхароў Радзявіч і Седзяневіч.“Ясная пагодлівая раніца 15 сакавіка 1959 года застанецца незабыўнай для мяне – гэта першы дзень работы на пасадзе агранома калгаса “Іскра”, ­­ так напісаў Міхаіл Сцяпанавіч Пронька ў сваіх успамінах для музея. З таго далёкага 1959 года і прыкіпеў ён душой і сэрцам да гэтай зямлі, куды трапіў па размеркаванні пасля заканчэння Мар’інагорскага сельгастэхнікума. Тут прайшлі яго жыццёвыя і працоўныя ўніверсітэты. За шматгадовую плённую працу Міхаіл Сцяпанавіч узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, мае “Знак Пашаны” і носіць ганаровае званне заслужанага работніка сельскай гаспадаркі.

Аднак, напэўна, самая высокая ўзнагарода для былога старшыні калгаса імя Карбышава – гэта шчырая ўдзячнасць і павага простых вяскоўцаў, для якіх ён будаваў дамы, дарогі, школы, з якімі раіўся ў складаныя гадзіны і з якімі раздзяляў радасныя імгненні працоўных будняў і святаў.

Моцным тылам Міхаіла Сцяпанавіча, дзе ён знаходзіў разуменне і падтрымку, дзе адпачываў душой і чэрпаў сілы, заўсёды была яго сям’я: жонка Ала Ільінічна, сын Валерый, дачка Аксана і ўнукі.

Ні адзін дзесятак гадоў вёскі жылі, будаваліся, шырыліся на вачах іх старэйшых жахароў ­­ Леакадзіі Іосіфаўны Занеўскай, Казіміра Вітольдавіча Шыбанскага, Віталя Сямёнавіча Валюшкі. Сваёй руплівасцю і стараннасцю ўпрыгожваюць роднае мястэчка Цэліна Тамашаўна і Здзіслаў Вацлававіч Стасевічы, Іван Іванавіч і Ірына Віктараўна Валюшкі, Віталь Іванавіч і Марыя Васільеўна Дзямбіцкія, Тэрэса Генрыхаўна і Іосіф Часлававіч Седзянеўскія, Мікалай Іосіфавіч Маляўка, што носяць ганаровае званне ветэранаў працы.

Працавітасць і любоў да зямлі з пакалення ў пакаленне перадаецца і ў сям’і Валюшкаў – Анатоля Іванавіча і Ірыны Іосіфаўны. Самі бацькі, а таксама іх сыны Анатоль і Сяргей, дочкі Марына і Наталля – прыклад добрасумленных адносін да даручай справы, пачэснага выканання сваіх працоўных абавязкаў у ЗАТ “Гудзевічы”.

Былі ўшанаваны на свяце і перадавікі вытворчасці, што шчыруюць на палях і фермах, і імяніннікі, і шаноўныя юбіляры.Доўгі век ­­ 85 гадоў  ­­ пражыла Раіса Паўлаўна Шэмет. Дзевяты дзесятак размяняў Іван Іванавіч Коцка. Віншаванні з нагоды 75­гадовага юбілею прымала Ала Ільінічна Пронька. Шлях у 65 гадоў прайшоў Аляксей Аляксеевіч Хомка.

Юбілей сумеснага жыцця ­­ гэта заўсёды цудоўная падстава, каб успомніць былое і нагадаць моладзі пра вечныя каштоўнасці: каханне, дабрыню, цярпенне, уменне саступаць і дараваць, жыць у ладзе і згодзе. Залатое вяселле сёлета адсвяткуюць Іван Іванавіч і Галіна Мікалаеўна Коцкі. Сярэбраны юбілей сумеснага жыцця адзначылі Мікалай Уладзіміравіч і Вольга Паўлаўна Багдан.

Словы падзякі за нястомныя рукі, пяшчотную ўсмешку і гарачую мацярынскую любоў прагучалі для шматдзетных матуль. Сярод іх – Геня Уладзіміраўна Аксаміт, якая выхавала пяцёра дзяцей і ўзнагароджана ордэнам Маці. Не засталіся без падарункаў і самыя маленькія жыхары – Мілана Сарока і Ігнат Эйсмант.

А якія здатныя і таленавітыя майстры, адмысловыя кулінары і клапатлівыя гаспадары жывуць тут! Умелымі рукамі Здзіслава Уладзіміравіча Стасевіча, Ірыны Віктараўны Валюшка, Ганны Антонаўны Лісоўскай, Людмілы Іванаўны Якімчык, Вольгі Паўлаўны Багдан, Ганны Вітольдаўны Булай і Ірыны Іосіфаўны Борыс былі падрыхтаваны выстаўкі народнай творчасці і кулінарных прысмакаў.

Сапраўдным упрыгожваннем вёсак з’яўляюцца сядзібы Ганны Антонаўны і Рышарда Казіміравіча Лісоўскіх, Алы Ільінічны і Міхаіла Сцяпанавіча Пронькаў, Наталлі Іванаўны і Сяргея Мікалаевіча Жукоў, што былі названы Дамамі ўзорнай культуры.

Жыхары Радзявіч і Седзяневіч даказалі, што і адпачываць яны ўмеюць не горш, як працаваць. Кожны знайшоў сабе занятак па душы, кожны змог прадэманстраваць свае здольнасці. Дружна хорам вяскоўцы выконвалі песню “Деревенька моя”, заўзята танцавалі полечку­трасуху, актыўна ўдзельнічалі ў гульнёвай праграме “У гасцях у Сымоніхі і Лявоніхі”, памерыліся сілай падчас спартыўных спаборніцтваў па армрэслінгу,  перацягванні каната і дартсу, з ахвотай частаваліся прыгатаванымі тут жа салдацкай кашай і юшкай, бясплатным марожаным. Шмат ўдзельнікаў сабрала рэтрадыскатэка. А завяршылася свята акцыяй “Праспяваем гімн разам” і феерверкам, што рознакаляровымі агнямі расквеціў вячэрняе неба, асвятляючы цудоўнае мястэчка і яе прыгожых сардэчных людзей з залатымі рукамі, шчырым сэрцам, багатай фантазіяй, пявучай і шчодрай душой.

Н.ШЭЎЧЫКФота А.  ЧЭРНІК


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио