Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образование

Тут «нараджаюцца» таленты

Тут «нараджаюцца» таленты17 февраля 2014 — 10:00

ДУА “Лунненская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Івана Шарамета” – адна з самых вялікіх сельскіх школ Мастоўскага раёна. Вялікая  яна не  па плошчы займаемага ўтульнага і прыгожага будынку, а па колькасці здольных і таленавітых вучняў, якія тут займаюцца. Кола схільнасцей і захапленняў навучэнцаў школы дастаткова шырокае: спорт, мастацкая самадзейнасць, дэкаратыўна­прыкладное мастацтва, даследчая дзейнасць роднага краю і інш. Дзеці  рознага ўзросту прымаюць актыўны ўдзел у розных конкурсах, якія  прыносяць пэўныя вынікі:  навучэнцы школы становяцца не толькі ўдзельнікамі, але і пераможцамі, прызёрамі, дыпламантамі конкурсаў раённага, абласнога, рэспубліканскага ўзроўню.

  У снежні 2013 года ФК “Нёман” (Гродна) аб’явіў конкурс малюнкаў на футбольную тэматыку. 19 снежня былі падведзены вынікі конкурсу. Пераможцам стаў вучань 4 класа Лунненскай СШ  Мікіта Буркас. Ён не толькі намаляваў змястоўны малюнак, але і напісаў ліст свайму куміру – Сяргею Чэрніку – варатару  Гродзенскай каманды “Нёман”.  Дарэчы, Сяргей  Чэрнік ­  выпускнік Лунненскай СШ – некалькі гадоў працаваў у роднай школе, у якой  арганізаваў секцыю па футболе, якую з задавальненнем наведвалі хлопчыкі.  Мікіта таксама займаўся ў гэтай секцыі. З таго часу вядомы зараз галкіпер стаў кумірам для маленькага хлопчыка.

  За перамогу ў конкурсе ФК “Нёман” узнагародзіў юнага балельшчыка каштоўнымі прызамі. Мікіта атрымаў у падарунак футбольны мяч з аўтографамі ўсіх членаў  футбольнай каманды “Нёман”, шалік  і  футбольную майку, а таксама ілюстраваную кнігу аб гісторыі футбольнага клуба “Нёман”. Малюнак хлопчыка можна ўбачыць на сайце ФК “Нёман” – fcneman.by, а ліст, з дазволу аўтара, прадстаўляем вашай увазе. “Здравствуйте, уважаемый Сергей Викторович!

Я восхищаюсь Вашей игрой в футбол и количеством отражённых мячей. Вратарь – сложная работа! Быть хорошим вратарём нелегко. Для этого нужно много тренироваться. Народная пословица гласит: «Без труда не выловишь и рыбку из пруда».

Я учусь в Лунненской средней школе и очень этим горжусь. Ведь когда­-то и Вы учились здесь. В нашей школе есть секция по футболу. Мне нравится в ней  заниматься. Вместе со мной играют и мои друзья. Я помню, когда Вы тренировали нас в родной школе. Это было здорово! Тогда я узнал о футбольном  клубе «Неман» и решил, что когда вырасту, обязательно стану футболистом. Мечтаю играть в команде «Неман».  Сейчас я стараюсь не пропускать матчи с Вашим участием, которые показывают по телевизору. Всё своё свободное время  посвящаю футболу.

   Надеюсь, что пройдёт ещё немного времени и моя мечта исполнится. Терпение и труд всё перетрут.    Уважаемый Сергей Викторович, я желаю Вам успехов и удачи в игре в футбол.С уважением, Ваш болельщик Никита Буркас.”

   Безумоўна, у Мікіты ўсё наперадзе. А вось яго кумір, Сяргей Чэрнік, дасягнуў высокай спартыўнай вяршыні. Ён з’яўляецца членам нацыянальнай зборнай каманды Рэспублікі Беларусь, правёў першы матч у яе складзе са зборнай Албаніі (15 лістапада 2013 г., лік  0:0),  прызнаны лепшым варатаром Рэспублікі Беларусь 2013 года, яму прысвоена званне  «Майстар спорту Рэспублікі Беларусь». Настойлівасць, цярплівасць, працавітасць і талент у сукупнасці вядуць да поспеху.

   Магчыма, праз некаторы час у беларускім спорце з’явіцца новае імя, а ў Лунненскай школе не перастануць  “нараджацца” новыя таленты.

Т. КУЗІКЕВІЧ, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Лунненскай СШ                                                             


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио