З нагоды свята работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці загадчык аднаго з вытворчых участкаў СПК “Азяранскі” Мікалай Канстанцінавіч Шляхтун выказаў падзяку групе жанчын з Тумашоў, ім таксама была ўручана грашовая прэмія.
— У Тумашах жывуць працавітыя і старанлівыя кабеты. Хоць па ўзросту яны ўжо на заслужаным адпачынку, але ў любой справе на іх заўсёды можна спадзявацца, і яны ніколі не падвядуць,—так лічыць старшыня СПК “Азяранскі” У. М. Шульгач.
Вось і сёлета цэлую восень Марыя Іванаўна Махамет, Лідзія Бенядзіктаўна Шкуда, Вольга Піліпаўна Сончык, Ірына Аляксандраўна Кохан, Надзея Іванаўна Майсюк, Надзея Гаўрылаўна Горная шчыравалі на палетках кааператыва. Каля дваццаці дзён кожная адпрацавала на ўборцы бульбы, а пазней убіралі цукровыя буракі. Словы падзякі і прэмію тумашоўскія жанчыны атрымалі заслужана.
Нягледзячы на тое, што ўсе яны ўжо даўно на заслужаным адпачынку, але сядзець без справы дома не прывыклі. Адклікаюцца на першую просьбу старшыні кааператыва аб дапамозе і бяруцца за любую работу: і бульбу дапамогуць перабраць, і на ферме дапамогуць навесці парадак. Да сялянскай работы яны прызвычаіліся даўно, а працавітасць -- гэта характэрная асаблівасць амаль усіх вясковых жанчын з Тумашоў.
Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад