Гатоўнасць першага энергаблока Беларускай атамнай электрастанцыі ў Астраўцы складае 90%. Мяркуецца, што да канца красавіка завершыцца зборка рэактара, а таксама будуць гатовы неабходныя тэхналагічныя сістэмы для правядзення іспытаў.
Будаўніцтва першай БелАЭС вядзецца пад пільным кантролем айчынных і міжнародных экспертаў. Між тым, градус напружання вакол гэтай важнай будоўлі нашай краіны не падае. Паставіць кропку ва ўсіх пытаннях, галоўнае з якіх - бяспека станцыі, паспрабавалі і журналісты Тэлерадыёкампаніі “Гродна”. У гэтыя хвіліны завяршаецца мантаж фільма “Уся праўда пра Беларускую атамную электрастанцыю”.
tvgrodno.by
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад