Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Трэцяга лістапада ў Мастоўскім дзяржаўным музеі “Лес і чалавек” адбылося адкрыццё мастацкай выстаўкі “У падарунак Панямонню”

Трэцяга лістапада ў Мастоўскім дзяржаўным музеі “Лес і чалавек” адбылося адкрыццё мастацкай выстаўкі “У падарунак Панямонню”08 ноября 2016 — 10:53

 

Трэцяга лістапада ў Мастоўскім дзяржаўным музеі “Лес і чалавек” адбылося адкрыццё мастацкай выстаўкі “У падарунак Панямонню” з удзелам мастакоў суполкі “Абуджэнне” Андрэя Лычкоўскага, Фёдара Ладуцькі і Яўгена Шунейкі.

Госці не толькі расказалі мастаўчанам, што прыйшлі на адкрыццё выстаўкі, пра сябе, сваю творчасць, прыадкрылі таямніцы сваіх мастацкіх захапленняў, але і правялі майстар-клас малявання з натуры, а таксама падаравалі музею некалькі сваіх эцюдаў. На іх – краявіды роднага краю, што здаўна з’яўляюцца невычэрпнай крыніцай натхнення, новых творчых спатканняў і работ мастакоў-абуджэнцаў.

-- Спадзяёмся, што наша мастоўская зямля, яе прырода, гісторыя, яе людзі стануць матывамі для чарговых, такіх шчырых выяўленчых твораў, а наша сустрэча – адлікам доўгага і плённага супрацоўніцтва,  -- выказала пажаданне дырэктар Мастоўскага дзяржаўнага музея “Лес і чалавек” Наталля Анатольеўна Пуцілоўская.

Яркімі фарбамі, дзе злучаны ўсе колеры сонца, вызначаюцца работы Андрэя Лычкоўскага, які вырас ля самых нёманскіх вытокаў. На выстаўцы ён прадставіў свой пейзаж, які намаляваў тут жа, у Мастах, пасля прагулкі па падвясным мосце.

Часта вандруе па марскіх адрыятычных і міжземных берагах, але ўсё ж захапляецца каларытам беларускага краявіда Фёдар Ладуцька. Яго малая радзіма – на берагах ракі Пціч, да якой ён звяртаецца ў сваіх творах.

Яўген Шунейка родам з Гродна, але, як ён сам прызнаўся, ніколі да гэтага не быў на Мастоўшчыне. Для яго Панямонне – скарбніца мастацкіх ідэй, прысвячэнняў гісторыі края, яго слаўным асобам і падзеям, пра якія трэба памятаць. Напрыклад, аварыя на Чарнобыльскай АЭС нагадвае нам, што не бывае чужой бяды. На выстаўцы прадстаўлены і акварэлі яго сястры Алены Шунейка, прысвечаныя кветкам роднай зямлі.

Нагадаем, што мастацкая выстаўка “У падарунак Панямонню” будзе экспанавацца ў музеі “Лес і чалавек” да пачатку снежня.

Н.БЯЙДУК

Фота аўтара


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио