З 9 па 11 чэрвеня 2017г. Гудзевіцкі літаратурна-краязнаўчы музей ладзіць летнюю школу “Майстэрня падвойнага ткацтва”.
Летняя школа - гэта месца сустрэчы ўсіх, хто займаецца ткацтвам, хто цікавіцца народнымі рамёствамі, хто любіць і шануе нашу народную спадчыну. Гэта сапраўднае свята для нашых майстроў, дзе яны дзеляцца вопытам, расказваюць пра свае здабыткі, абменьваюцца думкамі і меркаваннямі.
На майстар-класах знаўцаў ткацкай справы ёсць магчымасць убачыць увесь працэс: снаванне асновы, запраўку кроснаў, тканне падвойнага дывана.
У рамах летняй школы адбудзецца конкурс “Тканыя дзівосы” на лепшы арыгінальны тканы сучасны выраб.
А ў суботнім вечарам 10 чэрвеня ўсіх удзельнікаў, гасцей і жыхароў Гудзевіч запрашаем на вечарыну традыцыйных танцаў пад гукі гармоніка і дуды.
Мастоўскі р-н., в. Гудзевічы, вул. Цэнтральная, 7, тэл. (801515) 38782, (375 29) 2838219
|
|
----------------------------------------------------------------------------------------------------------------------
Асобы, якія прымаюць удзел у працы летняй школы.
Кацярына Басінская - дырэктар Гудзевіцкага літаратурна-краязнаўчага музея (Гудзевічы)
Вера Ігнатаўна Белакоз - народны майстар (Гудзевічі)
Марына Камінская - кіраўнік майстэрні “Ткацтва” мастацкай студыі “Суквецце талентаў” Гродзенскага дзяржаўнага абласнога палаца творчасці дзяцей і моладзі (Гродна)
Алена Шунейка - метадыст музея ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” (Гродна)
Яўгенія Станіна - майстар па ткацтву (Гродна)
Аляксей Крукоўскі – акардыаніст, збіральнік традыцыйнай музыкі і танцаў (Мінск)
Алесь Жура – дудар, майстар музычных інструментаў (Гродна)
Андрэй Бароўскі – гарманіст (Гродна)
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад