Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиКультураСоциумДуховностьНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Тэматычная выстава “Дарога да храма” знаёміць з цікавымі фактамі Свята-Пакроўскай царквы ў в. Бялавічы

Тэматычная выстава “Дарога да храма” знаёміць з цікавымі фактамі Свята-Пакроўскай царквы ў в. Бялавічы27 июля 2022 — 15:05

У рамках святкавання 200-годдзя Свята-Пакроўскай царквы ў вёсцы Бялавічы, якая з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, бібліятэкар філіяла “Зарудаўеўская сельская бібліятэка” падрыхтавала тэматычную выставу “Дарога да храма”.

Царква была пабудавана ў 1822 годзе і не закрывалася ўсе 200 гадоў. Дзякуючы выставе, кожны прыхаджанін царквы змог пазнаёміцца з цікавым фота- і фактаграфічным матэрыялам пра святара Луку Філімонавіча Голада (гады службы 1922-1923) і іерэя Васіля Васільевіча Рынкевіча (гады службы 1965-2010).

Была прадстаўлена інфармацыя аб асаблівасцях будаўніцтва царквы, яе шматлікіх рамонтах. Упаміналася богаслужэнне архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія ў Бялавіцкай царкве 6 кастрычніка 2012 года; малебен бацюшкі Іаана 3 ліпеня 2020 года ля помніка воінам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну; святкаванне Вялікадня ў 2021 і 2022 гадах.

Кожны прыхаджанін знайшоў для сябе суразмоўцаў і займальны матэрыял для роздуму.

Марыя РАХУНОК,

бібліятэкар філіяла “Зарудаўеўская сельская бібліятэка”

ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио