Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодёжьМолодёжьСоциумОбщественная жизньНаука и образованиеНаука и образованиеБлоги наших журналистовСтанислав ЗверовичНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Такога свята ў Вялікіх Азёрках даўно не было. Адбыўся нават аўтавелапрабег

Такога свята ў Вялікіх Азёрках даўно не было. Адбыўся нават аўтавелапрабег26 сентября 2025 — 10:57

Па масавасці такога свята даўно не было ў Вялікіх Азёрках. Яго адзначылі тут шырока, узнёсла, прыгожа.

 Дзень народнага адзінства ў аграгарадку пачаўся з урачыстай лінейкі, якая была праведзена ля праўлення КСУП «Азяранскі». У ёй прынялі ўдзел дырэктар сельгаспрадпрыемства Станіслаў Зенкевіч, старшыня Курылавіцкага сельвыканкама Сяргей Каспяровіч, спецыялісты, мясцовыя жыхары.

На свяце выступілі шаноўныя госці, а таксама дырэктар школы Валянціна Мармыш. Вядучыя К. Скаскевіч і Н. Сутырка паведамілі ўсім прысутным пра дасягненні нашай краіны, пра тое, як важна быць усім разам. Вучні школы, якім споўнілася 14 гадоў, атрымалі ганаровую кнігу «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь».

 Удзельнікі свята  ўсклалі кветкі да помніка-абеліска загінуўшым землякам у Вялікіх Азёрках.

Пасля лінейкі свята працягвалася ў школе. Вучні пачатковых класаў расказалі аб тым, як яны любяць сваю школу, вёску, нашу краіну Беларусь, вучні старэйшых класаў  разам са сваімі класнымі кіраўнікамі Т. А. Галавач і С. М. Асцюкевіч вялі дыялог пра сяброўства, патрыятызм, нацыянальныя каштоўнасці. Вучні 6-9 класаў выказалі ўпэўненасць, што Беларусь – гэта кожны з нас, і сёння мы ствараем нашу будучыню.

 Свята завяршылася сумесным аўтавелапрабегам па аграгарадку Вялікія Азёркі. Калону ўзначаліў асабісты аўтамабіль Валянціны Мармыш з Дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь. Свята прадэманстравала згуртаванасць і адзінства людзей, іх гатоўнасць аддаць свае сілы для далейшага росквіту малой радзімы.

Станіслаў ЗВЯРОВІЧ

Фота прадастаўлена Курылавіцкім сельвыканкамам


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио