Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образование

Так нараджаюцца навукоўцы ...

Так нараджаюцца навукоўцы ...03 апреля 2018 — 13:27

 

У перыяд веснавых канікул штогод на базе гімназіі № 1 г. Масты праводзіцца раённая навукова-практычная-канферэнцыя “Пошук. Творчасць. Пазнанне”. У ёй прымаюць удзел усе школы і наша ў тым ліку. Канферэнцыя праводзіцца па розных накірунках. Так, напрыклад, у гэтым годзе працавалі секцыі “Пачатковыя класы”, “Інфарматыка”, “Руская філалогія”, “Мастацкая культура Гродзеншчыны”, “Хімія”, “Нямецкая філалогія”, “Англійская філалогія” і інш.


Вучні разам са сваімі педагогамі амаль на працягу навучальнага года працуюць над выбранай тэмай, а пасля ўжо на канферэнцыі абараняюць сваю працу. Сельскім школам складана ўдзельнічаць ва ўсіх секцыях, таму што колькасць вучняў невялікая.
Вучні нашай школы штогод прымаюць удзел у навукова-практычнай канферэнцыі. У гэтым навучальным годзе мы паспрабавалі свае сілы ў чатырох секцыях і прадставілі пяць работ. Гэта секцыя “Беларуская мова і літаратура” -- работа вучаніцы 11 класа Юліі Майсюк “Жаночы ідэал творчасці Янкі Купалы”,і работа Паўла Пчэльніка, вучня 9 класа, “Этымалогія мянушак жыхароў азёркаўскага краю”, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Галавач Т.А.(дыплом ІІ ступені).


Секцыя “Гісторыя і краязнаўства” -- работа вучаніцы 10 класа Валерыі Васілеўскай “Ведаць, помніць, ганарыцца…», настаўнік гісторыі І.А. Гарбацэвіч (дыплом ІІІ ступені).


Секцыя “Пачатковыя класы” – работа вучняў 4 класа Лізаветы Боцька і Мікалая Буйкевіча “ Ручнікі маёй бабулі”, настаўнік Т.Я. Цвёрдая (дыплом ІІІ ступені).


Выступленне нашых вучняў прынесла школе пяць узнагарод, эфектыўнасць удзелу склала 100%.


Такія канферэнцыі развіваюць у вучняў і педагогаў навыкі даследчай дзейнасці, вучаць іх аналізаваць сваю працу і ўмець паспяхова абараніць яе. Спа-дзяёмся і мы, што час падрыхтоўкі не прайшоў дарэмна.


Разам з дыпломамі вучні атрымалі новыя ўражанні, узбагаціліся новымі ведамі, а калі будзе жаданне працаваць і далей, магчыма будуць новыя ўзнагароды.

Р. ДРАВІЦА,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі “Азёркаўская сярэдняя школа”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио