Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образование

Тайны забытых вёсак

Тайны забытых вёсак18 ноября 2015 — 10:00

Вёска – гэта цэлы свет, яркі, цэльны, своеасаблівы, поўны жыцця. Каб спазнаць яго, патрэбны не гадзіны і дні, а месяцы і гады. Вёска –гэта наша радзіма. Але сыходзяць людзі, сыходзіць традыцыйны побыт, знікаюць з ім і цэлыя вескі...

На левым беразе ракі Шчара стаіць аднайменная весачка, “тайну” якой раскрыла ў сваім даследаванні вучаніца 11 класа ДУА “Курылавіцкі вучэбна­ педагагічны комплекс дзіцячы сад­ сярэдняя школа” Кацярына Сідорка  пад кіраўніцтвам настаўніка біялогіі і геаграфіі Тамары Іванаўны Сідорка.

Сёння ў вёсцы пражываюць толькі два чалавекі, а ў 50­60 гады мінулага стагоддзя тут “бурліла” жыццё. Мала хто цяпер  ведае, што ў пасляваенны час тут  дзейнічаў смолзавод “Шчара”, рэшткі якога (бочкі, жалабы) захаваліся да цяперашняга часу. Выраблялі неачышчаны шкіпінар, каніфоль, драўняны вугаль.  

У ходзе даследавання ўдалося ўзнавіць  звесткі пра малы промысел, так як кожны з нас хоць раз у жыцці карыстаўся прадуктамі смолзавода. Дарэчы, вучаніца робіць выснову, што працэс вытворчасці гэтых прадуктаў мала ў чым змяніўся ў наш тэхналагічны век. Разам з тым даследавана гісторыя вёскі, запісаны легенды і паданні, звязаныя з гэтым населеным пунктам, вызначаны прычыны паступовага яго знікнення.

Адной “тайнай” на зямлі стала менш. Але ці была гэта “тайна” ? Напэўна, не. Гэта проста жыццё, якое імкліва ідзе ўперад.

Лічу, што кожны з нас можа стаць носьбітам ведаў аб сваім краі, аб гістарычных і духоўных каранях. Кожны можа стаць захавальнікам спадчыны, сяб­рам і абаронцам свайго роднага кутка.

Вынікі свайго даследавання Каця Сідорка  прадставіла  на абласны конкурс даследчых работ  “Крыштальная Альфа” і атрымала Дыплом ІІ ступені.

Д.СЕБАСЦЬЯНОВІЧ, намеснік дырэктара  па вучэбнай рабоце ДУА “Курылавіцкі вучэбна­ педагагічны комплекс дзіцячы сад­ сярэдняя школа ”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио