Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образование

Сям’я і школа – узаемаразуменне ў адносінах

Сям’я і школа – узаемаразуменне ў адносінах19 мая 2014 — 10:00

На бацьках, на адных бацьках ляжыць найсвяцейшы абавязак зрабіць сваіх дзяцей чалавекамі,   абавязак жа навучальных устаноў –    зрабіць іх вучонымі, грамадзянамі,   членамі дзяржавы на ўсіх  яе ступенях.В.Г.Бялінскі

Сям’я не можа быць заменена ні адным выхаваўчым інстытутам. Гэта самая дзейнасная сіла ў развіцці і станаўленні асобы. На дзіця ўплыў сям’і мацнейшы, чым СМІ, вуліцы і нават школы. Аднак, разумна ўзаемадзейнічаючы, гэтыя складаемыя безумоўна прынясуць карысць.

   Дасягненне ўзаемаразумення – галоўная задача, якую павінен рашыць класны кіраўнік і бацькі. Як жа дасягнуць эфектыўнасці гэтага ўзаемаразумення?    Набраўшы чарговы 1 клас, на першым бацькоўскім сходзе я абавязкова праводжу анкетаванне з мэтай вувучэння асаблівасцяў сем’яў, з якімі давядзецца працаваць на працягу 4 год. Адначасова імкнуся вызначыць, якія праблемы і пытанні сямейнага выхавання дзяцей цікавяць маіх татаў і мамаў. Калі гаварыць аб праблеме сямейнага выхавання, то для мяне яна мае не столькі навуковае, колькі практычнае значэнне. Магчыма, я памыляюся, таму, што многія вучоныя-педагогі лічаць інакш: праблемы сямейнага выхавання можна разглядаць толькі з навуковага пункту гледжання. Мне ж здаецца, што сямейнае выхаванне трымаецца на традыцыях і каштоўнасцях, прынятых у кожнай асобнай сям’і. Якасць сямейнага выхавання ў многім залежыць не толькі ад набытага вопыту, але і ад прыроджаных асаблівасцяў асобы. Калі б эфектыўнасць выхавання залежала ад наяўнасці ў бацькоў спецыяльных ведаў, то ўсе дзеці прафесійных педагогаў і псіхолагаў былі б бездакорна выхаванымі. На жаль, гэта не так.

 Таму я імкнуся абавязкова пазнаёміцца з традыцыямі, метадамі выхавання, пабудовай  між-асабовых адносін у кожнай сям’і ў час наведвання сем’яў. Спрыяюць вывучэнню асаблівасцяў сямейнага выхавання і тыя абставіны, што пераважная большасць маіх выхаванцаў і іх сем’і пражываюць у мікрараёне школы, і мне добра знаёмы як аднавяскоўцы і нават суседзі. У асобных сем’ях я ўжо прыняла ў клас па другім дзіцяці  і, вядома ж, ведаю іх татаў і мамаў вельмі добра. Высветліўшы найбольш удалыя прыклады бацькоў-выхавацеляў, імкнуся іх вопыт рэкамендаваць для пераймання іншым сем’ям. А каб зблізіць бацькоўскі калектыў, каб адным захацелася падзяліцца сваімі напрацоўкамі, а другім стала цікава іх прымяняць, у час бацькоўскіх сходаў, класных сямейных свят стараюся выкарыстоўваць нетрадыцыйныя формы правядзення, імкнуся ствараць атмасферу ўзаемаразумення, павагі, супрацоўніцтва. 

    Каб бацькі сталі маімі аднадумцамі па пытаннях выхавання дзяцей, запрашаю іх прымаць ўдзел у мерапрыемствах, якія праводжу ў класе: спартыўных святах, паходах, сямейных святах, як мага часцей стараюся сустракацца асабіста, практыкую выступленні класа з канцэртамі па месцах працы бацькоў, часта прапаную бацькам памяткі па розных праблемах выхавання.

Найбольш моцнае ўздзеянне на ўзаемаадносіны ў сям’і, на фарміраванне станоўчых адносін да школы аказваюць, на мой погляд, святы і мерапрыемствы, на якіх дзеці і бацькі маюць магчымасць пагуляць, паспаборнічаць, паспрачацца разам, у сумесных дзеяннях. Не раз даво-дзілася назіраць, як загараюцца вочы дзяўчынак і хлопчыкаў, калі мама ці тата пачынаюць прымаць ўдзел у конкурсе ці віктарыне. Дзіцячыя вочы не гавораць – крычаць: “Глядзіце, мая мама самая разумная, спрытная, таленавітая! Яна самая лепшая мама на свеце!”

А як чакаюць запрошаных на святы бацькоў самі дзеці! Не адыхо-дзяць ад вокнаў, не выпускаюць з рук тэлефоны, штохвіліны выбягаюць на школьны ганак, каб хутчэй сустрэць дарагіх гасцей. І бывае зрэдку вельмі балюча назіраць, як патухаюць агеньчыкі ў дзіцячых вачах, калі тата ці мама не знаходзяць той гадзіны ці двух, каб правесці іх разам са сваімі дачушкамі ці сыночкамі. І тады здараецца, што дзіця нават не хоча прысутнічаць на свяце, знікае ўсякая цікавасць да таго, што будзе праводзіцца. У такі момант я вельмі шкадую, што не маю відэакамеры, каб зазняць перамены, што адбываюцца з дзіцём, а пасля паказаць відэа тым бацькам, для якіх чарговы серыял ці кампанія з пляшкай сталі даражэй за ўласнае дзіця.

  А бывае і інакш: бацькі, пакідаючы школу пасля чарговай цікавай сустрэчы, шчыра дзякуюць за змястоўны адпачынак і нават здзіўляюцца таму, як можна цікава праводзіць час са сваімі дзецьмі без традыцыйных шашлыкоў і піва, камп’ютара і тэлевізара.

Г. МУХА, класны кіраўнік  2 класа  ДУА “Дубнен-ская сярэдняя школа”                             


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио