Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

«Сямейнае кафэ» чакае сваіх гасцей

«Сямейнае кафэ» чакае сваіх гасцей06 февраля 2012 — 10:00

“Сямейнае кафэ” гасцінна расчыніла дзверы сваім наведвальнікам крыху больш, чым паўгода назад. Цяпер, калі сталовая ААТ “Мастоў-дрэў” знаходзіцца на рамонце, многія яе пастаянныя наведвальнікі харчуюцца ў кафэ. “І не шкадуюць аб зробленым выбары, - расказвае дырэктар Мастоўскага грамадскага харчавання  філіяла “Мастоўдрэў” Аляксандр Сяргеевіч Аліферка. – Да новага меню, якое цяпер стала яшчэ больш разнастайным, доўга прывыкаць не прыйшлося. Стравы  гатуюць дзве брыгады повараў, якія перайшлі сюды са сталовай. Сярод мясцовых кулінараў ёсць тыя, хто за некалькі дзесяткаў гадоў працы ў сферы грамадскага харчавання паспеў «адтачыць» свае ўменні амаль што да дасканаласці.”

Удзень сярод наведвальнікаў кафэ не толькі работнікі “Мастоўдрэва”, іншых побач размешчаных арганізацый, але і госці, камандзірованыя ў наш горад. Па словах А.С. Аліферкі, павялічваецца і колькасць тых, хто выбірае кафэ месцам адпачынку ў вячэрні час. Прычым, гэта людзі розных узростаў. Адзначаюцца тут і вяселлі, і юбілеі, і памінальныя вячэры. Утульная атмасфера, створаная пасля нядаўняга рамонту, фонавая музыка, буфет, разна-стайны асартымент свежапрыгатаваных страў па прыймальных цэнах не могуць не радаваць кліентаў.  “Сямейнае кафэ” па вуліцы Завадской райцэнтра чакае сваіх наведвальнікаў. З 12.00 да 15.00 гадзін яно працуе як сталовая, а з 17.00 да 24.00 гадзін як кафэ.

А. ШВЯДКО


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио