Пад такой назвай прайшло мерапрыемства ў Мікелеўшчынскай сельскай бібліятэцы, у якім прынялі ўдзел юныя чытачы, а таксама іх бацькі і нават бабулі і дзядулі.
Бібліятэку наведала паэтэса з Мастоў Галіна Іосіфаўна Васілеўская, якая чытала свае вершы.
-- Сёння ні для каго не з’яўляецца сакрэтам, што наша маладое пакаленне чытае намнога менш, чым мы ў іх узросце. А калі і чытаюць, дык зусім не тое, што хацелася б нам, бібліятэкарам і школьным настаўнікамфілолагам. З класічнай літаратуры чытаюць толькі тое, што ўваходзіць у школьную праграму і толькі для таго, каб атрымаць адзнаку па літаратуры. І яшчэ за шмат гадоў працы ў бібліятэцы заўважыла, што найбольш актыўныя чытачы тыя дзеці, дзе чытаюць бацькі, дзе практыкуюцца сумесныя сямейныя чытанні з абмеркаваннем прачытанага, таму мерапрыемства мы правялі, запрасіўшы на яго дзяцей і дарослых, --расказвае бібліятэкар Мікелеўшчынскай бібліятэкі Тамара Уладзіміраўна Кулікоўская.
Чытаюць сем’ямі многія. Мама траіх дзяцей Святлана Мікалаеўна Жвірбля заўсёды прыходзіць у бібліятэку разам з дзецьмі. Старэйшая Дзіяна ўжо чытае сама, а вось меншыя з задавальненнем слухаюць, што ім чытае мама. Брат і сястра Надзея і Андрэй Строк часта прыходзяць у бібліятэку разам з бабуляй і дзядулем.
Каля сарака чалавек прыйшлі ў у бібліятэку на мерапрыемства “Сябруем з кнігай усёй сям’ёй”. Тамара Уладзіміраўна расказала аб ролі кнігі ў нашым жыцці Усе актыўна ўдзельнічалі ў літаратурных конкурсах, віктарынах, адгадвалі загадкі, чыталі вершы і нават спявалі.
Тамара Уладзіміраўна Кулікоўская мяркуе, што такія сумесныя мерапрыемствы, калі ў бібліятэцы разам збіраюцца дзеці і дарослыя, патрэбны, бо яны заахвочваюць малодшае пакаленне да чытання.
Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад