Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиКультура

Святы Казімір зноў запрасіў сяброў

Святы Казімір зноў запрасіў сяброў12 марта 2016 — 10:00

У Гродна  чацвёртага сакавіка прайшоў  традыцыйны фестываль­кірмаш  народных рамёстваў “Казюкі­-2016”. Сёлета ён праводзіўся дваццаць першы раз  І на гэты раз майстры  Мастоўскага раённага цэнтра рамёстваў ­­ Вольга Альховік,  Ірына Юшкевіч, Марыя Севасцьяновіч і Міхаіл Маскевіч ­­ вярнуліся з Гродна з фестывалю­кірмашу “Казюкі­-2016” з граматай за  ўдзел  і  папулярызацыю народных рамёстваў  і добрымі  ўражаннямі.

Святы Казімір, свята якога адзначаецца чацвёртага сакавіка, з’яўляецца апякуном усіх  майстроў і рамёстваў. Менавіта пачынаючы з дня Святога Казіміра,  раней  нашы  продкі пасля  зімовага перапынку  зноў  актыўна пачыналі   збірацца на  кірмашы, ладзіць фестывалі і выставы.

 Нашы майстры на  гэты раз прадставілі на  фестываль каля 500 работ, сярод якіх вырабы з саломы,  лазы, ганчарныя вырабы, разьба па дрэву, вязанне, славянскія лялькі­абярэгі. Вялізны кораб з лазы, зроблены  Уладзімірам Дубаўцом, прыгледзеў  і набыў  для сябе турыст са  Швецыі. Гасцям  з Літвы  прыйшліся  даспадобы   вырабы з саломы, яны ахвотна куплялі іх для  сябе.  Палякам, якіх многа было на фестывалі, падабаліся рэчы з гліны.

    На гэты раз удзельнікам  і гасцям фестывалю “Казюкі-­2016”  не  паспрыяла надвор’е, амаль увесь час падаў мокры снег. Але, па павер’ях  продкаў, калі на Святога Казіміра  ідзе густы снег, у рамеснікаў і  майстроў год  будзе ўдалым. Прыхільнікі фестывалю  сцвярджаюць,  што  чацвёртага сакавіка   ў Гродна амаль заўсёды ідзе  снег. Напэўна, па ­гэтаму фестываль  народных рамёстваў з кожным годам  набірае  размах,  становіцца   мнагалюдным, з цікавай культурнай праграмай.

­­Як заўсёды,  фестываль  у Гродна  сабраў  многа  ўдзельнікаў і гасцей не толькі з Беларусі, але з  блізкага і нават далёкага  замежжа. Выстаўкі майстроў занялі амаль усю Савецкую вуліцу абласнога цэнтра.  Хочацца адзначыць, што год ад году расце цікавасць і да фестывалю, і  да  народных рамёстваў. Многія наведвальнікі выставак   цікавіліся тэхнікай таго ці  іншага   рамяства, імкнучыся не толькі купіць  тое, што спадабалася, але і самым навучыцца  рабіць прыгожыя рэчы,­­ дзеліцца ўражаннямі  метадыст раённага цэнтра рамёстваў  Марыя Іосіфаўна Севасцьяновіч.               Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио