Выстава-кірмаш “Велікодны падарунак” распачала сваю работу на гэтым тыдні ў Мастоўскім раённым цэнтры рамёстваў і працягнецца да канца красавіка.
На выставе можна набыць упрыгожаныя галінкі вярбы, каб пасля асвяціць іх у царкве: у нядзелю вернікі праваслаўнага веравызнання будуць святкаваць Вербную нядзелю.
Таксама майстры раённага цэнтра рамёстваў прапануюць арыгінальныя сувеніры ручной работы, якія стануць цудоўным падарункам родным і блізкім ці ўдала дапасуюцца да святочнага стала ў якасці ўпрыгожання. Ды і хатні інтэр’ер гэтыя мілыя вырабы зробяць больш утульным.
А што наконт плеценых з травы кошыкаў? І такія ёсць у цэнтры рамёстваў. Дарэчы, на абласной выставе-конкурсе дэкарытыўна-прыкладнога мастацтва, што ладзілася ў Гродне ў мінулыя выхадныя, майстар Мастоўскага РЦР Вольга Вайтовіч была адзначана Дыпломам III ступені ў намінацыі “Лепшыя велікодныя кошыкі”.
Так што выбраць велікодны падарунак мастаўчанам ёсць з чаго. Тым больш, што ён будзе ў вашай калекцыі адзіным і непаўторным.
Наталля ШЭЎЧЫК
Фота аўтара
Оперативные и актуальные новости в нашем Telegram-канале.
Подписывайтесь по ссылке https://t.me/mosty_zara_nad_nemanam
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад