Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныГод исторической памятиКультураНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш край

Свята вёсак Гоўчава і Данцы "Родная зямля – цудадзейная крыніца"

Свята вёсак Гоўчава і Данцы 'Родная зямля – цудадзейная крыніца'05 августа 2019 — 13:10

Вёсачкі Гоўчава і Данцы размясціліся ў прыгожых,  маляўнічых мясцінах сярод лясоў Ліпічанскай пушчы.

Непадалёк працякае рэчка Шчара. Першыя звесткі адносяцца да пачатку 19 стагоддзя, калі вёскі Гоўчава і Данцы належалі да фальварка Шчара.

У нядзелю, 4 жніўня, каля хаты Генадзія Уладзіміравіча і Яўгеніі Аляксандраўны Мякека  сабраліся жыхары дзвюх вёсак,  каб адзначыць свята. У дзвюх гэтых невялікіх вёсках пражываюць пенсіянеры – былыя працаўнікі калгаса, лясніцтва, школы і іншых устаноў. Але на лета на адпачынак папрыязджалі дзеці, унукі. І вёска ажывае. А калі загучалі песні ў выкананні ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці Курылавіцкага цэнтра вольнага часу і культуры, на пляцоўцы сабраліся амаль усе насельнікі дзвюх вёсак.

Маленькія вёсачкі маюць сваю адметную гісторыю. Як і ўсе беларускія вёскі шмат гора і здзекаў спазналі ў гады акупацыі нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Жыхары вёсак Данцы і Гоўчава актыўна дапамагалі партызанам: перадавалі харчаванне, адзенне, лекі, збіралі і аддавалі зброю. Многія з іх самі былі ўдзельнікамі партызанскіх атрадаў. У сакавіку 1944 года каля вёскі Данцы адбыўся бой партызан з акупантамі. У адместку фашысты спалілі вёску і загубілі 42 мірныя жыхары. А людзі вёскі Гоўчава цудам тады ацалелі. Многія жыхары ваявалі на фронце. Пасля выхвалення Беларусі ў вёсках пачалося мірнае жыццё, аднаўляліся калгасы, адбудоўваліся хаты.

На свяце віншавалі старэйшых жыхароў вёсак: Н. А. Урбановіч, С. Г. Дубіцкую, Я. А. Тоўсцік. Для многіх пакаленняў вяскоўцаў Данцы і Гоўчава сталі пачаткам дарогі ў вялікае жыццё. І дзе б яны зараз не жылі, у вялікіх гарадах і ў малых, за межамі нашай краіны, яны заўсёды вяртаюцца да роднага парога, да роднай хаты.

Віншаванні атрымалі шматдзетныя сем’і: Дудко, Сегень, Урбановіч, Мякека, Тарасевіч.

Вёскі Гоўчава і Данцы славяцца сваёй утульнасцю і прыгажосцю. Хаты і падвор’і дагледжаныя, добраўпарадкаваныя, патанаюць у садах і кветніках. З іх выдзяляюцца падвор’і  С. А. Дудко, М. Я. Дубіцкага, Г. У. Мякека, М. Н. Дудко, М. Ю. Дзябёла.

Артысты павіншавалі ўсіх са святам, пачаставалі святочным пірагом, праспявалі любімыя песні: “Гарманіст”, “Деревенька”, “За Победу”, “Казаки”, “Родители”, “Тополь и рябина”, “Ой, пры лужку, пры лужку” і іншыя.

Музычны падарунак атрымаў Генадзь Уладзіміравіч Мякека, які на днях адзначае свой дзень нараджэння.

Святочны, узнёслы настрой панаваў на свяце. Апладысментамі яшчэ раз выклікалі на біс выканаўцаў: А. М. Дзябёла, В. Ф. Войцік, М. М. Астапука, М. С. Рахунка, У. Э. Барташа, Г. Р. Саўчук. Жыхары вёсак Гоўчава і Данцы дарылі ім кветкі, гаварылі цёплыя словы: “Не забывайце нас, часцей прыязджайце і спявайце, спявайце ўсім людзям вясковым”.

 

Мастацкі кіраўнік

Курылавіцкага цэнтра

вольнага часу і культуры                        Л. Траян  


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио