Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныНаука и образованиеНаука и образованиеБлоги наших журналистовСтанислав Зверович

Свята беларускай мовы адбылося ў трэцяй школе горада Масты

Свята беларускай мовы адбылося ў трэцяй школе горада Масты21 февраля 2019 — 15:48

“Наша мова неўміручая, бо яе захоўваюць усе: селянін, што спявае народную песню, вучоны, які складае слоўнік, дзяды, што апавядаюць пра мінулае. Але самыя вялікія ў гэтым заслугі нашых настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Дзякуючы таленту, працавітасці і любові  наша родная мова моцна, уладна і назаўсёды пасяляецца ў душах нашых дзяцей”, –  пісаў Уладзімір Караткевіч.

Вось і ў трэцяй гарадской школе кіраўніком і арганізатарам цікавага мерапрыемства стала намеснік дырэктара,  настаўніца беларускай мовы і літаратуры Алена Чаславаўна Коцка. Свята называлася “Рускай мове дай разгрузку, размаўляй па-беларуску!”.

З раніцы на перапынках гучалі песні на беларускай мове, чулася непараўнальная, сакавітая родная мова. Нікога не пакінуў абыякавым танец дзяўчынак з 8 класа “Родная мова”.  Хлопцы і дзяўчаты ў нацыянальным адзенні заклікалі вучняў, настаўнікаў, бацькоў размаўляць на роднай мове. Кожны ўдзельнік мерапрыемства атрымаў эмблему дня “Размаўляй са мной па-беларуску”.

Пасля невялікага канцэртнага прадстаўлення вучні і настаўнікі школы зайшлі ў клас беларускай мовы. Там яны прынялі ўдзел у акцыі “Пішам дыктант разам”.

У школьным музеі была аформлена выстава фотаздымкаў “Мой родны горад”, якія адлюстроўваюць гісторыю Мастоў  60 – 80 гадоў. На працягу дня вучні розных класаў наведвалі музей, дзе настаўнік гісторыі Людміла Паўлаўна Вебер на беларускай мове знаёміла іх з цікавымі фактамі з мінулага Мастоў. Выстава,  прысвечаная Году малой радзімы,  выклікала вялікую цікавасць у вучняў. Усе дзівіліся, як непазнавальна змяніўся горад!

Удзельнікі мерапрыемства і госці  мелі магчымасць пачаставацца стравамі беларускай нацыянальнай кухні. Дзяўчаты запрашалі пакаштаваць  дранікі, драчоную, бліны, клёцкі са скваркамі, квашаную капусту, бярозавік  і  яшчэ многія стравы, якія здаўна карысталіся папулярнасцю ў нашай мясцовасці.

Прыгожае і захапляльнае свята нашай мовы і беларускасці адбылося ў трэцяй гарадской школе. Яно прынесла несумненную карысць,  надоўга запомніцца ўдзельнікам і гасцям.

С.ЗВЯРОВІЧ

Фота аўтара


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио