У экалагічным календары на 2019 год 20 студзеня адзначана як Дзень снегу.
Для сучасных зімаў гэта сапраўды вялікае свята, асабліва для тых дзяцей і дарослых, якія любяць зіму якраз з-за той выдатнай прыроднай з’явы, калі гурбы снегу ўпрыгожваюць зямлю і можна пакатацца на каньках, лыжах, санках, пагуляць у снежкі і зляпіць снежную бабу. З гэтай нагоды было дамоўлена ў суботу адзначыць гэты дзень вялікім агульнашкольным святам.
Так здарылася, што надвор’е ўнесла свае карэктывы – да суботы амаль увесь снег растаў. Але нішто не магло сапсаваць нам святочны настрой, і было прынята рашэнне: “Свята адбудзецца пры любым надвор’і!”.
І вось 19 студзеня ў ДУА “Мілявіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” адбылося-такі свята "А ў нас Дзень снегу!", у якім прынялі ўдзел усе навучэнцы школы з 1 па 11 клас. Пад кіраўніцтвам Т.М. Галавач прайшлі гульні на свежым паветры "Вясёлыя санкі" для навучэнцаў 1-4 класаў. Для старэйшых вучняў С.М. Асцюкевіч арганізавала інтэрактыў "Зімовыя сэлфі", а Я.В. Яўсейчык наладзіў лядовае спаборніцтва "Ведай нашых!". А.У. Майсюк і М.М. Тоўсцік змаглі-такі “знайсці” снег і прапанавалі вучням 5-6 класаў зляпіць снежныя скульптуры .
Самым захапляльным момантам было катанне на каньках. Хтосьці першы раз спрабаваў свае сілы, а хтосьці віртуозна “наразаў” кругі на катку. Самымі спрытнымі аказаліся Дзмітрый Асіноўскаў, Уладзіслаў Галавач, Яўгеній Салейка, Анастасія Патаповіч, Дзмітрый Боцька, Анастасія Снітко.
Скончылася свята добрым настроем са смачным чаем з лекавых раслін, які прыгатавалі для ўсіх А.І. Русак і І.У. Гардзейка. Будзем спадзявацца, што свежае паветра, добры пазітыўны настрой і кубачак гарачага чаю паспрыялі ўмацаванню як фізічнага, так і псіхалагічнага здароўя дзяцей і дарослых.
Кіслая Людміла Мікалаеўна,
дырэктар ДУА “Мілявіцкі вучэбна-педагагічны
комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад