Так называецца выстава вышываных карцін мастаўчанкі Людмілы Уладзіміраўны Саяпінай, якая адкрылася ў музеі “Лес і чалавек” 16 ліпеня і працягнецца да сярэдзіны жніўня. На выставу майстар прадаставіла каля 30 работ. Сярод выстаўленых работ— вышаваная копія вядомай карціны Леанарда да Вінчы «Джаконда».
Людміла Уладзіміраўна вышываннем займаецца даўно. Свае работы нядаўна дэманстравала ў дзіцячым садзе №6 г. Масты, які наведваюць яе ўнукі, на пасяджэнні клуба бабуляў. А вось такая маштабная выстаўка яе работ для гараджан у музеі арганізоўваецца ўпершыню.
—Сярод мастаўчан і жыхароў раёна многа людзей творчых і таленавітых. Пра іх талент вядома нямногім. Задача музейных работнікаў даносіць іх творчасць да шырокіх мас, прапагандаваць сярод моладзі народныя промыслы, — так тлумачыць мэту гэтай выставы в.а дырэктара музея “Лес і чалавек” Марына Сяргееўна Жвірбля.
Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад