Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСоциумОбщественная жизньБлоги наших журналистовНаталья ШевчикНовости МостовщиныНаш крайЛюди нашей МостовщиныЛюди нашей Мостовщины

Сустрэча з вернымі падпісчыкамі “Зары над Нёманам”, наведвальнікамі аддзялення для грамадзян сталага ўзросту ЦСАН адбылася ў рэдакцыі газеты

Сустрэча з вернымі падпісчыкамі “Зары над Нёманам”, наведвальнікамі аддзялення для грамадзян сталага ўзросту ЦСАН адбылася ў рэдакцыі газеты27 августа 2024 — 09:00

Трэба сказаць, такіх цікаўных і дапытлівых экскурсантаў у нашай рэдакцыі не было даўно. Яно і зразумела: людзі “залатога ўзросту” маюць багаты жыццёвы вопыт, шмат ведаюць, могуць параўнаць сучаснасць з мінулым, таму і пытанні ў іх больш канкрэтныя, а пажаданні і заўвагі – канструктыўныя.

Як мянялася газета за амаль 80-гадовы шлях? Хто і калі даў мастоўскай “раёнцы” такую прыгожую назву – “Зара над Нёманам”? Ці паспеюць будаўнікі завяршыць добраўпарадкаванне гарадскіх аб’ектаў да абласнога свята Дажынак? Якія перспектыўныя планы ставіць перад сабой калектыў рэдакцыі, каб і далей радаваць чытачоў аб’ектыўнай і актуальнай інфармацыяй, сур’ёзнымі праблемнымі матэрыяламі і абгрунтаванай аналітыкай?

Адным словам, нашых верных сяброў з ліку актыўных і нераўнадушных наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва цікавіла ўсё, што звязана з газетай, родным горадам і Мастоўскім раёнам.

З увагай госці рэдакцыі слухалі расказ галоўнага рэдактара раённага выдання Ірыны Бочко, якая расказала пра мінулы і сённяшні дзень “раёнкі”, прадэманстравала прэстыжныя ўзнагароды, што сталі вынікам плённай працы журналістаў, падзялілася планамі на будучае і адказала на пытанні.

– У наступным годзе нашай газеце спаўняецца 80 гадоў: першы нумар “раёнкі”, якая тады мела назву “Путь Победы”, убачыў свет вясной 1945 года. Ужо зараз прадумваем стратэгію юбілейнага мерапрыемства, якое, безумоўна, не пройдзе без удзелу нашых надзейных падпісчыкаў і чытачоў, якія застаюцца вернымі выданню на працягу многіх гадоў. Мы разам пішам і захоўваем гісторыю нашага Мастоўскага краю, – адзначыла Ірына Пятроўна.

Карэспандэнты газеты і тэхнічныя спецыялісты дапоўнілі расказ галоўнага рэдактара пра работу ў сваіх накірунках.

У сваю чаргу госці падзяліліся меркаваннямі наконт таго, што іх асабліва цікавіць у матэрылах раённай газеты, што б яны хацелі бачыць на яе старонках. Прагучалі і просьбы наконт арганізацыі ільготнай падпіскі на “раёнку” для пенсіянераў, якія з’яўляюцца аднымі з самых актыўных падпісчыкаў “Зары над Нёманам”. Дарэчы, мало хто з іх выпісвае газету на месяц – толькі на квартал, а некаторыя афармляюць падпіску і на паўгода.

З цікавасцю госці здзейснілі і невялікую экскурсію па рэдакцыі, пазнаёміліся з умовамі працы  супрацоўнікаў, даведаліся, дзе можна паслухаць навіны раённага радыё і якімі экспанатамі напаўняецца музейны пакой установы.

– Выпісваем і чытаем газету шмат гадоў, здаецца, усё жыццё, а вось рэдакцыю многія наведалі ўпершыню. І засталіся пад уплывам станоўчых эмоцый. Сучасны дызайн працоўных кабінетаў, аргтэхніка, што адпавядае патрабаванням часу і дапамагае журналістам быць аператыўнымі, малады творчы калектыў з крэатыўнымі ідэямі – уражанні самыя лепшыя, – падзяліліся думкамі нашы госці.

Добрым напамінкам аб сустрэчы будзе сумеснае фота ля арт-аб’ектаў, што былі ўстаноўлены побач з будынкам рэдакцыі да прафесійнага свята супрацоўнікаў – Дня друку.

Наталля ШЭЎЧЫК

Фота аўтара


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио