Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодёжьМолодёжьСоциумОбщественная жизньСоциумПрофсоюзная жизньСоциумВ трудовом коллективеНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш крайНовости МостовщиныЧто? Где? Когда?Люди нашей МостовщиныЛюди нашей МостовщиныБеларусь - ЭТО МЫ!Нам есть чем гордиться

Сустрэча са школьнымі сябрамі

Сустрэча са школьнымі сябрамі07 февраля 2024 — 15:00

У нашым жыцці ёсць шмат добрых традыцый, якія робяць яго больш яркім, цікавым і радасным. Здавён-даўна склалася, што ў першую суботу лютага гасцінна расчыняюць дзверы школы Беларусі, каб запрасіць былых вучняў на сустрэчу са школьным дзяцінствам, з настаўнікамі, са школьнымі сябрамі.

3 лютага  ў Правамастоўскай сярэдняй школе  таксама прымалі гасцей – выпускнікоў розных гадоў. Вечар пад назвай “Сустрэча на школьным ганку” быў напоўнены душэўнай цеплынёй, шчырасцю, дабрынёй. Гучала музыка, песні, віншаванні і  кветкі, якія неслі сваім настаўнікам іх былыя вучні як знак павагі і ўдзячнасці. Здавалася, паветра перапоўнена і пахам гэтых кветак, і станоўчымі эмоцыямі, пазітывам.

Урачыстасці святу надавала і тое, што для школы гэты навучальны год юбілейны – 30 год таму назад яна прыняла сваіх першых вучняў. Аб тым, як будавалася школа,  якія цяжкасці давялося пераадолець  падчас будаўніцтва, колькі праблем вырашыць, бо час быў вельмі няпросты, расказаў былы дырэктар школы М. П. Мятлюк, якога з радасцю віталі і выпускнікі, і сённяшнія вучні, і настаўнікі.

Прысутнічалі ганаровыя госці: намеснік старшыні Мастоўскага райвыканкама М. О. Давыдзік, начальнік упраўлення адукацыі Мастоўскага  райвыканкама В. С. Ціхановіч, старшыня Мастоўскага сельскага выканаўчага камітэта Л. Г.Рагацэвіч, дырэктар ЭБЦ К. Ю. Рэкуць, дырэктар ДУ “Курылавіцкі дом-інтэрнат для інвалідаў і састарэлых” М. С. Заяц. Яны выказалі шмат добрых слоў у адрас калектыву школы, яе кіраўніцтва. І, як належыць у дзень нараджэння, уручылі падарункі школе. Дарэчы, з падарункамі прыйшлі і выпускнікі-юбіляры.

Хочацца верыць, што гэтае свята застанецца ў памяці і яго ўдзельнікаў, і гасцей светлай старонкай, сімвалам школьнага братэрства і непарушнага адзінства настаўнікаў  і  вучняў, сувязі пакаленняў, вернасці і адданасці школьнай дружбе і сваёй радзіме.

Марына ЯРАШУК,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

ДУА “Правамастоўская сярэдняя школа”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио