Заключны этап юбілейнага, X Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, прайшоў у Гродне. Толькі на фестывалі ў горадзе над Нёманам можна ўбачыць нацыянальныя падворкі. Сёлета іх было 22 далучыліся англічане, балгары, іспанцы, італьянцы, крымскія татары.
Традыцыі ладзіць у Гродне фестываль нацыянальных культур споўнілася амаль дваццаць гадоў. Беларускае свята яднання за доўгія гады не страціла свайго адметнага фармату, яно застаецца шчырым і вельмі душэўным.
Гродна на гэты раз толькі афіцыйных гасцей запрасіў паўтары тысячы. На тры дні гістырычны цэнтр горада над Нёманам ператварыўся ў адну непаўторную творчую пляцоўку.
Наведаўшы нацыянальныя падворкі, людзі атрымалі непаўторную асалоду ад таго, што пагасцілі ў такой вялікай, цікавай, шматнацыянальнай сям’і Беларусі, а суайчыннікі адчулі гонар ад таго, што жывём у згодзе.
С. ЗВЯРОВІЧНа здымку: на X Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур.Фота БЕЛТА
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад