Валерый Аляксандравіч Пусь СПУП «Дубна» ўзначаліў нядаўна, аднак для працаўнікоў унітарнага прадпрыемства ён не чужы. З гэтай гаспадаркай яго звязвае шмат гадоў працоўнай дзейнасці. Тут ён працаваў галоўным інжынерам, першым намеснікам кіраўніка сельгаспрадпрыемства. І вось нядаўна Валерыю Аляксандравічу даверана ўзначаліць унітарнае прадпрыемства і дабівацца з калектывам новых важкіх набыткаў.
-- Каб прыняць правільнае рашэнне па той ці іншай праблеме, трэба валодаць пэўнай інфармацыяй, -- сказаў у гутарцы В. А. Пусь. -- Тут шмат дапамагае раённая газета. З яе атрымліваю навіны жыцця раёна. Таму раённую і абласную газету чытаю пастаянна сам і раю гэта рабіць усім нашым працаўнікам.
А намеснік кіраўніка СПУП «Дубна» С. С. Карповіч паведаміла, што не так даўно па распараджэнні Валерыя Аляксандравіча за сродкі ўнітарнага прадпрыемства выпісана каля 100 экземпляраў раённай газеты «Зара над Нёманам».
М. ПАВЯДАЙКА
На здымках: В. А. ПУСЬ знаёміцца з чарговым нумарам раёнкі;
Фота аўтара
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад