Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныСоциумОбщественная жизньНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш край

Суботнік па навядзенню восеньскага парадку прайшоў у Гудзевіцкім сельсавеце

Суботнік па навядзенню восеньскага парадку прайшоў у Гудзевіцкім сельсавеце10 ноября 2020 — 15:15

Аб прыгажосці і непаўторнасці восеньскіх фарбаў складзена шмат і вершаў, і прозы. Мала хто не захапляецца чароўным спалучэннем жоўтага, чырвонага, зялёнага… Але рана ці позна ўся гэтая прыгажосць ападае, прыходзіць пара ўсё прыбіраць, рыхтавацца да зімы. Таму заўсёдны клопат гэтага часу – уборка лісця ў парках і скверах, асабліва каля помнікаў і месцаў пахавання загінулых у часы вайны.

На тэрыторыі нашага сельсавета першы суботнік па навядзенню восеньскага парадку прайшоў у вёсцы Пілкі 4 лістапада. Па ініцыятыве сельвыканкама ўдзел у ім прынялі настаўнікі і тэхнічны персанал Гудзевіцкай сярэдняй школы Лаўроў В.І.,  Рымша Г.А., Лаўрова Ю.І, Сівук Г.К., сацыяльныя работнікі Дубатоўка З.У., Кузьміцкая Т.І. А самае прыемнае, што традыцыйна адгукнуліся мясцовыя жыхары, якіх сабрала нязменны з 2010 года стараста вёскі Ожык Галіна Георгіеўна. Сярод жанчын быў і старажыл вёскі  Бусловіч Андрэй Сцяпанавіч, 1932   года нараджэння. У вёсцы Радзявічы каля помніка загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны  працавалі работніткі Гудзевіцкага музея. У аграгарадку Гудзевічы разам з работнікамі сельвыканкама  у скверы прыгажосць наводзілі сацыяльныя работнікі Орда Г.І., Качан С.Я, загадчыца бібліятэкі Пронька В.У., і настаўніца філіяла школы  мастацтва Бобрык С.М.

 

Мясцовая гаспадарка – закрытае акцыянернае таварыства “Гудзевічы” заўсёды падстаўляе плячо. Вось і сёлета прадаставіла тэхніку для вывазу лісця і рабочых.

 

Наталля Ралейнік


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио