Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныСоциумДуховностьНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Струбніцкі фэст

Струбніцкі фэст13 июня 2018 — 19:12

 

У адным з найстаражытнейшых храмаў Мастоўшчыны – касцёле  Святой Троіцы, што знаходзіцца ў вёсцы Плябанаўцы, кожны год адзначаецца свята Святога Антонія – самая галоўная падзея ў жыцці мясцовых жыхароў і не толькі. Сюды прыязджаюць госці не толькі з раённага цэнтра, але і з суседніх раёнаў, і нават з Польшчы, Літвы, Расіі.

 

Сёлета Струбніцкі фэст меў адрозненні ад папярэдніх. У  мінулыя гады спачатку ў касцёле адбывалася імша, а пасля ўсе людзі накіроўваліся ў мясцовы Цэнтр вольнага часу і культуры, дзе ладзіўся святочны канцэрт, гульні для дзяцей. Цяпер жа адбылося сумеснае святкаванне.

 

Раніца 13 чэрвеня распачалася спевамі і заклікамі на свята ўсіх мясцовых жыхароў. На ўпрыгожаным возе ў святочных аддзеннях  мужчыны і жанчыны запрашалі ўсіх адзначыць вялікае свята – свята Святога Антонія. Такая працэсія прыцягнула ўвагу дзяцей, якія нават суправаджалі яе некаторы час па вёсцы.

Шмат людзей сабралося ў касцёле Святой Троіцы на імшу, усе нават і не ўвайшлі - частка знаходзілася на вуліцы. Але кожны імкнуўся пачуць словы малітвы і разам прамовіць іх. Набажэнства завяршыла працэсія з фігурай Святога Антонія вакол храма.

 

 Антоній   адзін з найбольш шануемых святых у Каталіцкім Касцёле і вельмі папулярны ў вернікаў: з’яўляецца, між іншым, апекуном закаханых, нарачоных, падарожных; ахоўвае ад неўраджаю і дапамагае знаходзіць згубленыя рэчы.

 

-- Парафіяне вельмі шануюць гэтага Святога. Антоній меў вялікія прамоўніцкія здольнасці, за што быў прызначаны ў свой час першым настаўнікам тэалогіі для Меншых  Братоў, настаўнікам францішканцаў. Святы з’яўляецца першым памочнікам, да якога звяртаюцца вернікі. Калі не ведаеш, што рабіць – ідзі да Антонія, калі згубіў што-небудзь – ідзі да Антонія, калі ёсць сумненні – ідзі да Антонія. Той, хто з верай прыходзіць, той і атрымлівае, -гаворыць ксёндз.

Для свята Святога Антонія характэрна некалькі традыцый набожнасці: асвячэнне лілей, якія сімвалізуюць душу, ачышчаную ад грахоў па літасці Божай; благаславенне дзяцей, якіх Антоній вельмі любіў, а таксама асвячэнне і раздача хлеба – гэты знак нагадвае аб тым, што мы прызваны дзяліцца дабротамі з тымі, хто мае патрэбу.

 

Менавіта таму вядучыя свята ўвайшлі на тэрыторыю храма з хлебам на ручніку і абразам “Святы Антоній” у руках, а старэйшыя жыхары вёскі выконвалі песні “Святы Антоній”, “Ідзе мой Пан”. Трэба адзначыць, што супрацоўнікі Струбніцкага цэнтра вольнага часу і культуры правялі вялікую пошукавую працу. Як паведаміла загадчыца гэтай установы культуры А.С. Леўчык, яны наведвалі старажылаў у навакольных вёсках і збіралі звесткі аб тым, як адзначалася свята раней. На аснове здабытай інфармацыі і быў складзены сцэнарый Струбніцкага фэсту.

Да свята заўжды загаддзя рыхтаваліся ўсёй сям’ёй. Дзяўчаты абавязкова павінны былі быць у белых або светлых сукенках, хлопцы – у белых кашулях, а малыя дзеці – з вяночкамі на галаве.

 

У гэты дзень гучала шмат малітваў аб добрым ураджаі, выратавальным дажджу, а здароўі, шчасці і добрай долі. Між іншым каля сцяны касцёла ёсць Моцны камень. Калі на ім пастаяць босымі нагамі і звярнуцца да Антонія, то Святы абавязкова падорыць выздараўленне. Таму сюды прыносяць пачастунак са святочнага стала – акрайчык хлеба, перавязаны чырвонай стужкай.

 

Прадоўжылася святкаванне канцэртам, што ладзілі супрацоўнікі Струбніцкага ЦДіК, а таксама народны сямейны ансамбль “Сваякі” з Ваўкавыскага раёна, што стаў пераможцам тэлевізійнага фальклорнага батлу  “Хата на хату”.

 

І. Бочко

Фота аўтара


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио