Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМестное управление и самоуправлениеГод исторической памятиКультураБлоги наших журналистовНаталья Шевчик

Старыя традыцыі вечна маладыя. Сёння ў Мастах ладзіўся фестываль рамёстваў

Старыя традыцыі вечна маладыя. Сёння ў Мастах ладзіўся фестываль рамёстваў28 мая 2022 — 16:58

Маштабны фестываль рамёстваў у рамках рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Старыя традыцыі вечна маладыя – польска-беларускае супрацоўніцтва па захаванні культурнай спадчыны города Масты і муніцыпалітэта Чарна Беластоцкай” сабраў на нашай мастоўскай зямлі аматараў культуры і мастацтва, захавальнікаў народных промыслаў і рамёстваў.

З ліпеня мінулага года ў нашым горадзе пачаў рэалізацыю праект трансгранічнага супрацоўніцтва. За гэты час па абодва бакі мяжы адбыліся шматлікія майстар-класы, выставы, семінары. Мінулай восенню ў раённым цэнтры рамёстваў прайшоў майстар-клас майстроў народных рамёстваў. І вось зноў новая сустрэча.

Удзельнікаў фестывалю цёпла прывітала намеснік старшыні райвыканкама Марына Давыдзік адзначыўшы, што культура беларускага народа, нашы нацыянальныя традыцыі, народныя святы і звычаі, захаваныя рамёствы – гэта тая аснова, якая звязвае нас з мінулым і з’яўляецца мосцікам у будучае. Асаблівы сэнс наш культурны код, які перадаецца з пакалення ў пакаленне, набывае сёлета, у Год гістарычнай памяці.

На фестывалі было што паглядзець, чаму падзівіцца і што набыць на доўгую памяць ці ў падарунак. Праграма святочнага дзейства ўключала дзясяткі мерапрыемстваў. Гэта выстава-кірмаш вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці і майстар-класы ад рамеснікаў Гродзеншчыны, а таксама спектакль узорнага аматарскага калектыву лялечнага тэатра “Пятрушка”.

Дзякуючы фестывалю, мастаўчане сталі сузіральнікамі незвычайнага дзейства – дэфіле-прэзентацыі традыцыйных беларускіх народных касцюмаў у строях Воранаўскага, Зэльвенскага, Навагрудскага і Мастоўскага раёнаў.

Адной з галоўных падзей фестывалю стаў скульптурны пленэр “Шлях традыцый”, удзел у якім прымаюць рэзчыкі па дрэве не толькі з Гродзенскай вобласці, але і з іншых рэгіёнаў Беларусі. Майстры пачалі працаваць учора, сёння прадоўжылі тварыць, а завершаць задуманае толькі заўтра. Вынікам напружанай творчай работы будуць драўляныя скульптуры па матывах беларускіх казак, якія, несумненна, стануць упрыгожаннем нашага гарадскога парку.

Адзначым, што сярод чатырнацццаці майстроў ёсць і нашы землякі. Гэта Мікалай Саўко, які нарадзіўся ў вёсцы Дамянішкі, Анатоль Татарчук, што жыве ў Мастах з 1995 года, працаваў у свой час на ААТ “Мастоўдрэў” і ў МПМК-155, а таксама дырэктар Правамастоўскай сярэдняй школы Мікалай Ярац, для якога разьба па дрэве – гэта не проста хобі, а нешта больш значнае, што ён адлюстроўвае ў сваіх работах.

А пакуль на пляцоўцы рэзчыкаў звінелі пілы і нараджаліся новыя драўляныя шэдэўры, мастаўчане наталяліся творчасцю музычнага тэатра “Рада”. Іх выступленне – гэта заўсёды яркае, феерычнае, высокапрафесійнае і пазітыўнае дзейства. Так было і ў гэты раз. Дружнымі апладысментамі сутракала публіка гродзенскіх артыстаў, якія падаравалі прыемную сустрэчу з мастацтвам.

Шмат удзельнікаў сабрала забаўляльная праграма “Рыцарскі турнір”, дзе можна было праявіць сваю сілу, спрыт, хуткасць і кемлівасць – якасці, дзякуючы якім нашы продкі маглі перамагчы любога волата. Дарэчы, волатамі нашага часу з’яўляюцца выратавальнікі-пажарныя Мастоўскага РАНС, якія арганізавалі паказальныя выступленні.

Таксама сваёй творчасцю мастаўчан парадавалі творчыя калектывы Навагрудскага, Ваўкавыскага, Шчучынскага раёнаў, эстрадны аркестр з горада Ліды і народны ансамбль народнай песні “Ярыца” Мастоўскага раённага цэнтра культуры.

Наталля ШЭЎЧЫК

Фота аўтара 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио