![Старшыня Гудзевіцкага сельскага Савета дэпутатаў Кацярына Басінская: “Такі крок зробіць выбарчы працэс больш рацыяльным”](/ru/files/news/image/684/0/1633431315.jpg)
Кацярына БАСІНСКАЯ,
старшыня Гудзевіцкага сельскага Савета дэпутатаў:
– Лічу, што ў прынятых сенатарамі і дэпутатамі Нацыяльнага сходу Рэспублікі Беларусь змяненнях у дзеючую Канстытуцыю аб увядзенні адзінага дня галасавання ёсць рацыянальнае зерне. Правядзенне любой электаральнай кампаніі – гэта вельмі крапатлівая работа на працягу не аднаго тыдня. Шмат часу і сіл затрачваецца на фарміраванне выбарчых камісій. Да таго ж, выбары – гэта затратны працэс з фінансавага боку. Таму адзіны дзень галасавання дазволіць, па-першае, эканоміць бюджэтныя сродкі, па-другое, упарадкаваць арганізацыйныя пытанні электаральнай кампаніі, па-трэцяе, надасць большай стабільнасці нашай палітычнай сістэме і, што немалаважна, будзе садзейнічаць удасканаленню дзейнасці органаў мясцовага кіравання і самакіравання.
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад