Ва ўрачыстай абстаноўцы ў аблвыканкаме напярэдадні Дня Незалежнасці спартсмену, выхаванцу Гродзенскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерва па вяслярных відах спорту, ўручылі каштоўную ўзнагароду. Алег Юрэня падзякаваў за прызначэнне такога высокага звання, адзначыў, што яму вельмі прыемна адчуваць, што яго дасягненні ў галіне спорту палічылі вартымі гэтай ўзнагароды.
Імя мастаўчаніна Алега Юрэні на слыху ва ўсіх жыхароў краіны, якія сочаць за спартыўнымі навінамі. Алег – фіналіст XXX летніх Алімпійскіх гульняў у Лондане, неаднаразовы прызёр чэмпіянатаў свету, пераможца і прызёр чэмпіянатаў Еўропы.
Наперадзе яшчэ многа спартыўных дасягненняў, паабяцаў Алег Юрэня. Славіць сваю краіну і малую радзіму – Гродзеншчыну – на міжнароднай спартыўнай арэне для яго вялікі гонар і стымул рухацца толькі наперад.
Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад