У пятніцу, 2 кастрычніка, у Навагрудку з рабочай паездкай пабываў старшыня абласнога выканаўчага камітэта Уладзiмiр Краўцоў. Ён наведаў ААТ “Навагрудскі завод металавырабаў”, правёў сустрэчу з працоўным калектывам.
Уладзiмiр Краўцоў пабываў у цэхах, дзе ўстаноўлена новая лінія палімернага пакрыцця і лінія па вырабу панэлей агароджвання, азнаёміўся з асартыментам выпускаемай на прадпрыемстве прадукцыі. Кіраўніка вобласці цікавіла, як працуе завод у сённяшніх эканамічных умовах, як вядзецца мадэрнізацыя дзеючых магутнасцей і што хвалюе работнікаў прадпрыемства.
Старшыня аблвыканкама сустрэўся з калектывам і расказаў работнікам завода металавырабаў аб сацыяльна-эканамічным развіцці Гродзеншчыны і асноўных дасягненнях у розных галінах і сферах, акрэсліў перспектывы на будучыню і адказаў на пытанні, якія паступілі.
У заключэнне размовы Уладзiмiр Краўцоў звярнуў увагу, што наша краіна зараз знаходзіцца напярэдадні важнай палітычнай падзеі – выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Усім патрэбна прыйсці на выбарчыя ўчасткі і выканаць свой грамадзянскі абавязак – аддаць свае галасы за моцную і незалежную Беларусь.
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад