
У КСУП “Азяранскі” на сёлетнім жніве больш за ўсё намалаціў зерня камбайнер Анатоль Дудко.
Завяршыў жніво ён з вынікам у 1400 тон. У сельгаспрадпрыемстве такіх вынікаў больш няма.
– Мне хочацца расказаць пра нашага слаўнага земляка, аднавяскоўца, вельмі працавітага чалавека, – паведаміла стараста аграгарадка Курылавічы Галіна Саўчук. – Ён першы ў гаспадарцы намалаціў тысячу тон зерня. У час жніва яго віншавалі старшыня райвыканкама Андрэй Санько, кіраўнік раённай ветэранскай арганізацыі Ірына Сераброўская, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Мятлюк. На “Дажынках” ён атрымаў Ганаровую грамату з рук першага намесніка дырэктара сельгаспрадпрыемства Аляксандра Ауткі, а мы, атрысты, павіншавалі свайго працавітага земляка душэўнай песняй.
Анатоль Мікалаевіч свой, мясцовы чалавек. Нарадзіўся ён у Макарах. Бацька працаваў у калгасе трактарыстам. Прывучыў да гэтай справы і свайго сына. І вось ужо сорак гадоў Анатоль Дудко за рулём трактара, стаў самым вопытным механізатарам у гаспадарцы. Мясцовая, з вёскі Цярэшкі, і яго жонка Ірына Васільеўна. Яна таксама працуе ў сельгаспрадпрыемстве, як калісьці і яе бацькі.
Сям’я Анатоля Дудко цяпер жыве ў Курылавічах. Хочацца расказаць цікавы факт. У Макарах яна жыла па суседству з сям’ёй Халопікаў, а зараз – у аграгарадку Курылавічы, таксама па суседству, дружаць сем’ямі. Іх сын Мікалай працуе ў нас механізатарам. Вельмі старанны і працавіты чалавек. На “Дажынках” першы намеснік старшыні райвыканкама Раман Рублік узнагародзіў яго Падзячным пісьмом старшыні райвыканкама. На сядзібах у іх таксама парадак. Лічу, што родная зямля дапамагаем ім і ў жыцці, і ў працы. Вельмі добра, што ёсць у аграгарадку такія людзі.
Станіслаў ЗВЯРОВІЧ
Фота аўтара
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад