Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНаш край

«Стань гаспадаром на сваёй зямлі»

«Стань гаспадаром  на сваёй зямлі»09 ноября 2017 — 13:34

 

Пад такім дэвізам прайшлі на мінулым тыдні працоўныя акцыі па навядзенні парадку ў ДУА “Мілявіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”. Аб’ектамі клопату вучняў з’явіліся школьная тэрыторыя, агарод, парк, у якім знаходзіцца месца пахавання загінуўшых воінаў у гады вайны.


Кожнага, хто наведвае нашу ўстанову адукацыі, ветліва сустракае школьны двор. На яго тэрыторыі шмат клумбаў. На змену адным кветкам расцвітаюць другія. Усё гэта цешыла наша вока, пачынаючы з вясны і да цяперашняга часу. А зараз прыйшла пара падрыхтавацца да зімы: сабраць насенне, прыбраць сухія кветкі, ускапаць клумбы. Гэтай працоўнай акцыяй кіравала непасрэдна настаўніца хіміі і біялогіі Марына Мікалаеўна Тоўсцік, якая стараецца навучыць дзяцей працаваць па-гаспадарску: акуратна і беражліва.


Нямала работы зараз і на школьным агародзе. На працягу года навучэнцы школы пад кіраўніцтвам Алены Іосіфаўны Русак вырошчвалі расаду, сеялі, палолі, палівалі, вялі барацьбу са шкоднікамі. Трэба адзначыць, што ўсе намаганні не прайшлі дарма – школьныя градкі “аддзякавалі” дзецям і парадавалі багатым ураджаем морквы, буракоў, цыбулі, бульбы і капусты. А праверыць іх смакавыя якасці навучэнцы змогуць у школьнай сталовай у выглядзе салатаў.


У шосты школьны дзень (якраз той самы дзень, калі ў вольны ад урокаў час можна плённа папрацаваць) адны навучэнцы школы адправіліся ў парк, каб навесці там парадак і прыбраць апалае лісце, а іншыя - у лес. Ужо не першы год сумесна з Курылавіцкім лясніцтвам нашы школьнікі (члены БРПА) праводзяць акцыю “Чысты лес”. Прыкладам для дзяцей сталі іх класныя кіраўнікі: Марына Уладзіміраўна Андала, Святлана Міхайлаўна Асцюкевіч і Алена Іосіфаўна Русак. Працавалі зладжана, весела, з жартамі. Настрой быў цудоўны, надвор’е адпавядала, і ў выніку быў ачышчаны 1 га лесу.


Напрыканцы хочацца нагадаць выдомы выраз: не той гаспадар, хто часта прыбірае, а той, хто не смеціць. І хай гэты працоўны Тыдзень чысціні і парадку - гэта толькі кропля ў маштабах нашай краіны, але ён даў магчымасць кожнаму вучню адчуць сябе гаспадаром на сваёй зямлі, адчуць сваю значнасць і сілу.


Л. Кіслая,
намеснік дырэктара
ДУА “Мілявіцкі вучэбна-педагагічны
комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио