Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноЭкономикаСодействие занятости населения

Спісы сфарміраваны

Спісы сфарміраваны07 марта 2019 — 13:55

Па стане на 1 сакавіка 2019 года сфарміравана база даных, куды ўнесены грамадзяне, што ў трэцім квартале 2018 года былі часова не заняты ў эканоміцы.

Як расказала сакратар камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Мастоўскага раёна Марына Семянюк, у нашым раёне сфарміраваны спісы плацельшчыкаў, якія будуць поўнасцю аплачваць гарачае водазабеспячэнне. Пасля іх зацвярджэння Мастоўскім райвыканкамам, спісы будуць перададзены ў РУП ЖКГ для правядзення пераразліку. Прычым  налічэнне платы за люты будзе праведзена з улікам пераразліку і за студзень 2019 года.

– Урадам Рэспублікі Беларусь было прынята рашэнне дадаткова прадаставіць магчымасць грамадзянам, што былі ўключаны ў спісы не занятых у эканоміцы, пацвердзіць іх занятасць ці знаходжанне ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Многія ёю скарысталіся і былі выключаны са спісу, – падкрэслівае Марына Кузьмінічна.

Сваю работу камісія працягвае. Сюды па­ранейшаму можна паведамляць аб змяненнях свайго статусу, звяртацца за садзейнічаннем у працаўладкаванні і іншых пытаннях.                                           

 

   Н. БЯЙДУК 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио