Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСпорт и ТуризмСпортивная жизнь МостовщиныНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш край

Спартыўны алімп навучэнцаў Дубненскай сярэдняй школы

Спартыўны алімп навучэнцаў Дубненскай сярэдняй школы02 декабря 2020 — 09:13

Для настаўніка фізічнай культуры і здароўя Марыі Касазубавай ўжо больш за сем гадоў звязаны з жывапісным і сучасным аграгарадком Дубна, які стаў для яе родным, а мясцовая   школа –  першым і любімым месцам працы, дзе штогод здзяйсняюцца мары настаўніцы і яе вучняў.

Рэспубліканскія спаборніцтвы па зімоваму шматбор’ю “Здароўе”, першынства па лёгкаатлетычных звязках, спартакіяда “Каласок”, спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы “Шкаліяда” – далёка не поўны пералік спартыўных спаборніцтваў, адкуль выхаванцы Марыі Аляксандраўны прывезлі  ўзнагароды.

На другім этапе рэспубліканскай алімпіяды  па вучэбнаму прадмету “Фізічная культура і здароўе”, які праходзіў 21-22 лістапада на базе СШ №5 г. Масты, каманду Дубненскай сярэдняй школы прадстаўлялі пераможцы школьнага этапа Дар’я Табала, Арцём Дзендзера, Паліна Тамукевіч і Вікторыя Мялешка. Барацьба аказалася напружанай – за прызавыя месцы супернічалі 26 ўдзельнікаў з устаноў адукацыі Мастоўскага раёна. Юныя спартсмены пазмагаліся ў плаванні і спартыўных гульнях, вызначылі ўзровень фізічнай падрыхтаванасці і прайшлі тэарэтычны тур. У выніку навучэнцы Дубненскай сярэдняй школы атрымалі два першыя і два трэція месцы. Стопрацэнтны поспех каманды – выпадковасць ці заканамернасць?

Як сведчыць практыка нашай установы адукацыі, падрыхтоўка спартсменаў – творчы працэс. Для настаўніка фізічнай культуры М.А. Касазубавай гэта не проста работа, а лад жыцця, вечны пошук і ўменне аддавацца цалкам любімай справе. Педагог валодае талентам і навыкамі выхавацеля. Рысамі характару Марыі Аляксандраўны з’яўляюцца прынцыповасць і смеласць, настойлівасць, дабрыня і сардэчнасць. Узровень прафесійнай падрыхтоўкі вызначаецца веданнем і ўменнем прымяніць навыкі рацыянальным спосабам, а таксама ўменнем глядзець наперад. Настаўніца выдатна ведае тэхніку і тактыку, методыку навучання, сродкі і спосабы выхавання сілы і цягавітасці, хуткасці і спрыту, адвагі і рашучасці, методыку планавання, вызначэння велічыні нагрузкі і многае іншае.

Актыўная жыццёвая пазіцыя педагога дапамае юным спартсменам самасцвердзіцца.  На думку Марыі Аляксандраўны, спорт - гэта асяроддзе, якое фарміруе моцную асобу. Выходзячы на спаборніцкі памост, прымаеш выклік, выпрабоўваеш сябе на трываласць. Педагог уласным прыкладам пераконвае сваіх вучняў, што спартсмены – гэта асаблівы тып людзей. З першых трэніровак М.А. Касазубава выхоўвае такія неабходныя ў жыцці рысы характару, як захопленасць, упартасць, самадысцыплінаванасць, цярплівасць. Выхаванцы Марыі Аляксандраўны ўмеюць працаваць у камандзе, перажываць за няўдачы таварышаў і радавацца поспехам, захоўваць дружбу на доўгія гады, паколькі іх звязваюць агульныя інтарэсы.

 

Дзіна Лазовік,

намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі “Дубненская сярэдняя школа”

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио