Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиГод исторической памятиГод исторической памятиКультураСоциумОбщественная жизньБлоги наших журналистовНаталья ШевчикНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш край

Спадчына і памяць у музейным інтэр’еры. Музейшчыкі Мастоўшчыны прынялі ўдзел у V Нацыянальным форуме “Музеі Беларусі”

Спадчына і памяць у музейным інтэр’еры. Музейшчыкі Мастоўшчыны прынялі ўдзел у V Нацыянальным форуме “Музеі Беларусі”06 декабря 2022 — 14:48

Сёлетні Нацыяльны форум “Музеі Беларусі”, які ладзіўся ў Мінску 3-4 снежня, быў прысвечаны Году гістарычнай памяці і праходзіў пад дэвізам “Музей. Спадчына. Памяць”. Вялікі музейны злёт аб’яднаў супрацоўнікаў з 80 дзяржаўных мезеяў і галерэй, а таксама міжнародных экспертаў. Чым здзівілі і захапілі ўдзельнікаў і гасцей форума супрацоўнікі Мастоўскага дзяржаўнага музея “Лес і чалавек” – у нашым матэрыяле.

Форум стаў сапраўдным святам у культурным жыцці нашай краіны. Тут можна было не толькі даведацца пра новыя факты генацыду беларускага народа, ад якіх і зараз у жылах стыне кроў, атрымаць асалоду ад інтэрактыўных “зносін” з Купалам і Коласам, абмеркаваць пытанне патрыятычнага выхавання з робатам-экскурсаводам, выйграць прыз у музейнай квэст-гульні, але і наталіць смагу фірменным чаем з водарам лета ці падсілкавацца “грыбочкамі” з Ліпічанскай пушчы. Дарэчы, менавіта такую магчымасць надалі ўдзельнікам і гасцям мерапрыемства музейшчыкі Мастоўшчыны.

– Наша тэматычная пляцоўка мела назву “Фэст гарбаты і лекавых зёлак”, –расказвае дырэктар музея “Лес і чалавек” Наталля Пуцілоўская. – Для прыгатавання чаю мы самі збіралі, а пасля сушылі (пучкамі на гарышчы, як калісьці нашы продкі) лекавыя зёлкі, якіх багата расце ў нашых палях і лясах. Звяртаючыся да традыцый заварвання карыснага напою на травах, даведаліся, што іван-чай, ці скрыпень, да прыкладу, дапамагае спраўляцца са стрэсамі, што вельмі актуальна для сучаснага чалавека. Ужыванне чаю з рамонкам і ліпавым цветам дапамагае захаваць прыгажосць скуры твару, пазітыўна ўздзейнічае на здароўе страўніка, валодае супакойваючымі ўласцівасцямі. Лісты чарніц і маліны – сапраўдная скарбніца вітамінаў, якія так неабходны нам у перыяд сезонных прастуд. Аб усім гэтым добра ведалі бабулі-траўніцы, знахаркі, як называлі іх у народзе. Фотаздымкі некаторых нашых зямлячак, традыцыі якіх зараз захоўваем мы ў нашым музеі, упрыгожвалі нашу пляцоўку.

Таксама мастоўскі музей запрашаў усіх жадаючых на інтэрактыўную гульню, дзе трэба было пазнаць гаючыя расліны па паху.

– Трэба сказаць, справа гэта няпростая. Людзі больш сталага ўзросту беспамылкова пазнавалі мяту, палын, рамонак, а вось дзецям, якія з вялікай цікавасцю знаёміліся з нашай экспазіцыяй, зрабіць гэта было намнога складаней, – дапаўняе Наталля Анатольеўна.

А вось што асабліва было дзецям даспадобы, дык гэта дэгустацыя хлебабулачных вырабаў Мастоўскага хлебазавода. Трэба сказаць, мінчане і музейшчыкі з задавальненнем каштавалі мастоўскі хлеб-“кірпічык”, бо для многіх гэта напамінак з дзяцінства, да смаку прыйшліся салодкія “грыбочкі” і мучное печыва “Святочнае”.

Акрамя таго, прафесіяналы музейнай справы сталі ўдзельнікамі дзелавой праграмы. У рамках работы секцый былі абмеркаваны пытанні патрыятычнага выхавання моладзі праз музейную дзейнасць, актуальна гучала тэма захавання памяці, спадчыны і культуры ў музейных экспазіцыях праз сучасныя сродкі інтэрактыву. Адбыўся абмен вопытам і дэманстрацыя дасягненняў і ў іншых напрамках дзейнасці музейных устаноў.

У ТЭМУ

Вось што падкрэсліў падчас урачыстага адкрыцця V Нацыянальнага форума “Музеі Беларусі” міністр культуры Беларусі Анатолій Маркевіч:

– Аснова нашага нацыянальнага гонару – культурная спадчына, глыбокія карані, якія закранаюць тысячагадовую гісторыю нашай дзяржавы. Музейныя фонды –  гэта сапраўдная скарбонка, невычэрпная крыніца натхнення, ведаў і духоўных каштоўнасцей. Матэрыялы, якія захоўваюцца ў музеях, дазваляюць нам атрымаць дакладную і справядлівую інфармацыю, супрацьстаяць спробам фальсіфікацыі гісторыі.

Упэўнены: менавіта тая нацыя, той народ, які ведае, шануе і паважае сваю гісторыю, мае права на існаванне.

Наталля ШЭЎЧЫК

Фота БЕЛТА і прадастаўлены музеем “Лес і чалавек”

 

#форум #музеі #Мастоўшчына


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио