Пачынае біблейскай фразай размову аб жыцці -быцці, аб нашай “Зары над Нёманам” і іншых сродках масавай інфармацыі настаяцель Свята-Мікалаеўскага храма, пратаіерэй Мікалай Гляд, напамінаючы нам аб той вялікай адказнасці, якую журналісты павінны несці за напісанае і растыражыраванае слова. Журналіст, беручы ручку і ліст паперы ці сядаючы за кап’ютэр, павінен думаць, як адгукнецца яго слова ў масах.
Айца Мікалая мы можам лічыць сябрам раёнкі, нашу газету ён чытае і выпісвае даўно. На старонках газеты друкаваліся яго допісы пра 160-гадовы юбілей Свята-Мікалаеўскага храма. Айцец Мікалай адзначыў:
— З газетай “Зара над Нёманам” і яе галоўным рэдактарам Станіславам Рышардавічам Звяровічам супрацоўнічаю даўно. На яе старонках можна прачытаць пра разнастайныя падзеі, якія адбываюцца на тэрыторыі нашага раёна ў грамадскім і духоўным жыцці.
Жадаю ўсім супрацоўнікам газеты моцнага здароўя і творчых поспехаў, каб ваша друкаванае слова прыносіла багатыя духоўныя плады!
Карыстаючыся выпадкам, яшчэ раз віншую ўсіх прыхаджан Свята-Мікалаеўскага храма з Прастольным святам Свяціцеля Мікалая.
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад