Цудоўны музычны падарунак падрыхтаваў нядаўна для жыхароў Струбніцы мясцовы спявак Васіль Генадзьевіч Багдановіч. Ён выступіў з сольным канцэртам. Гэты ўжо другі сольны канцэрт самадзейнага артыста., Першы адбыўся ў красавіку, а на сцэне Струбніцкага цэнтральнага Дома культуры ён выступае даўно, хоць на прафесіі Васіль будаўнік.
Канцэрт прайшоў пры поўнай зале. На гэты раз разам з Васілём выступалі яго брат Віталь і Алена Кантар.
На працягу паўтары гадзіны яны радавалі слухачоў цудоўнымі песнямі і ў адказ заслужылі ўдзячныя апладысменты.
А. БЫЛІНСКАЯ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад