Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиКультураНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Сімвал вясны і веры на Мастоўшчыне

Сімвал вясны і веры на Мастоўшчыне27 марта 2018 — 13:37

Прыгожа прыбраныя галінкі вярбы, што з’яўляюцца сімвалам вясенняга абуджэння прыроды і духоўнага адраджэння чалавечых пачуццяў і памкненняў, прапануюць мастаўчанам майстры раённага цэнтра рамёстваў.

У бліжэйшыя выхадныя хрысціяне-католікі будуць святкаваць Вялікдзень, а праваслаўныя веруючыя – Вербную нядзелю. Па традыцыі, на богаслужэнне ў храмы ў гэты дзень людзі ідуць з упрыгожанымі галінкамі вярбы (па аналогіі з пальмавымі галінкамі, якімі сустракалі Іісуса Хрыста, калі ён уваходзіў у Іерусалім). Так як у нашай мясцовасці вярба адной з першых “прачынаецца” ад зімы, менавіта яе галінкі прынята выкарыстоўваць у Вербную нядзелю, асвячаць у храмах, а пасля захоўваць на працягу года.


Прыгожыя вербачкі, зробленыя майстрамі раённага цэнтра рамёстваў з душой, любоўю і верай, можна набыць у выставачнай зале РЦМ па вуліцы Савецкай, 50. Сярод некалькіх дзесяткаў галінак, аздобленых кветкамі-сухавейкамі, саломкай і іншым раслінным дэкорам, вы абавязкова знойдзеце тую адзіную, што будзе вашым сімвалам вясны, хрысціянскай веры і набліжэння самага светлага і радаснага свята – Вялікадня.


Н.ШЭЎЧЫК

Фота аўтара


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио