Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныСоциумДуховностьГод исторической памятиКультура

Сімвал веры

Сімвал веры14 августа 2018 — 16:45

7 жніўня хрысціяне ўшаноўваюць Прачыстую Ганну. Гэта дата шырока адзначаецца ў аг.Пацавічы. Штогод у гэты дзень зранку ў храмах праводзяцца святочныя богаслужэнні, а пасля для мясцовых жыхароў работнікі культуры арганізуюць цікавую праграму. Гэты год не стаў выключэннем. На пляцоўцы ля філіяла Пацавіцкі цэнтр вольнага часу і культуры” ладзілася брэндавае свята “Святая Ганна – дабрабыт у хату”.

Жыхарам аграгарадка добра вядома паданне аб тым, як 150 гадоў назад на тым месцы, дзе цяпер знаходзіцца царква Ражства Прасвятой Багародзіцы, на вялікім камяні пачала з’яўляцца жанчына. Гэта была святая праведная Ганна. Калі да яе набліжаліся людзі, яна знікала. Тагачасны святар Самуйлавіцкай царквы Сава Кульчыцкі вырашыў перанесці камень да храма. Аднак тады праведная Ганна пачала з’яўляцца самому святару. Айцец Сава быў вымушаны вярнуць камень на месца, а ў 1867 годзе  тут была пабудавана капліца, у падмурак якой  быў пакладзены гэты камень. Асвечана яна ў гонар нараджэння Прасвятой Багародзіцы. У 1989 годзе капліца была асвечана Мітрапалітам Філарэтам.

Вернікі ведаюць, колькі цудаў здзейсніла святая праведная Ганна. Яе вельмі шануюць, а таму заўсёды збіраюцца сюды ў гэты дзень не толькі мясцовыя жыхары, але і з суседніх вёсак, гараджане,  прязджаюць людзі і з іншых раёнаў.

Прысутнічаў на мерапрыемстве настаяцель храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца Віктар Шнайдар. Ён падзякаваў работнікам культуры за арганізацыю свята і выказаў упэўненасць, што гэта добрая традыцыя і далей будзе працягвацца.

­ Святая Ганна – прыклад таго, наколькі патрэбна быць моцным у сваёй веры, за гэта Гасподзь праславіў яе ў стагоддзях, ­ расказвае айцец Віктар. ­ З даўніх часоў людзі шануюць маці Прасвятой Багародзіцы. Раніцай у храме вёскі Самуйлавічы адбылося  богаслужэнне, пасля якога вернікі прынялі ўдзел у Хрэсным ходзе.  Затым урачыстае богаслужэнне адбылося ў царкве аг. Пацавічы.

Святочную праграму падрыхтавалі работнікі філіяла “Пацавіцкі цэнтр вольнага часу і культуры”.

Канцэрт суправаджаўся тэатралізаванымі элементамі і конкурсамі. Для вяскоўцаў была патрыхтавана выстава творчых работ. Аўтарамі яркіх і прыгожых карцін з’яўляюцца юныя мастакі Кацярына Аляшкевіч, Аксана Грышкевіч і Анастасія Грышкевіч.

­ Дзень, калі мы ўшаноўваем Прачыстую Ганну, ­ надзвычай важны для нас. Таму калі прапанавалі прыняць удзел у свяце, адразу згадзілася, ­ адзначае Аксана Грышкевіч. ­ Я не толькі люблю пісаць карціны, але і спяваю, танцую. Наогул творчасць ­ гэта мая сфера.

Свята атрымалася
надзвычай светлым, цёплым і шчырым. Нягледзячы на тое, што праходзіла яно буднім днём, тут было шматлюдна. Далучылася і сфера гандлю. Можна было набыць любімыя салодкія пачастункі. Дзеці з задавальненнем бавілі час на батуце. А  ўвечары прадоўжыла канцэртную  праграму выступленне артыстаў філіяла “Правамастоўскі  цэнтр вольнага часу і культуры”.

­ Для нас гэта асаблівая дата, ­ дзеліцца жыхарка аграгарадка Л.С. Хайндрых, якая прыйшла на свята разам са сваімі ўнукамі Вікторыяй і Мікалаем. ­ Заўсёды ўзносім малітвы праведнай Ганне, просім у яе здароўя і дабрабыту, а таксама, каб быў мір на зямлі.  Мы вельмі ўдзячны работнікам культуры за арганізацыю такога цікавага мерапрыемства.       

                                    В.ЦІШКО

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио