Нашаму суседу гораду Шчучыну пашанцавала стаць сёлета цэнтрам правядзення Дня беларускай пісьменнасці. Жыхары гэтага райцэнтра і раёна будуць дэманстраваць удзельнікам і гасцям свята свае дасягненні ў літаратуры, мастацтве, культуры. Туды маюць намер прыехаць масцітыя пісьменнікі, журналісты, хто сёння не ўяўляе сваё жыццё без друкаванага слова, а таксама артысты.
А мне з гэтай нагоды захацелася ўспомніць пра літаратурныя традыцыі і нашай Мастоўшчыны, Менавіта ў нашай мясцовасці цесна перакрыжаваліся і ўзаемадзейнічалі дзве плыні беларуская і польская, якія прадстаўлены імёнамі Элізы Ажэшка, Сяргея Крыўца, Сцяпана Пятэльскага (М. Арол). Гэта ўжо гісторыя літаратуры. І сёння літаратары Мастоўшчыны плённа працуюць у розных жанрах: публіцыстыка, проза, паэзія, драматургія, гумар і сатыра.
Нашы продкі вучыліся ў Кракаве, і Эліза Ажэшка любіла наш крайНашы продкі здаўна паважалі і цанілі разумнага і дасціпнага чалавека, які ведаў паданні свайго краю, умеў складаць і спяваць песні. Вядома, што яшчэ ў XVI стагоддзі з Мастоў, якія знаходзіліся на важных гандлёвых шляхах, вучыліся хлопцы ў Кракаўскім (Ягелонскім) універсітэце. Даследчык гісторыі Уладзімір Арлоў сцвярджае, што нехта Ян з Мастоў нават чытаў шкалярам універсітэта творы Арыстоцеля.
З пашырэннем граматнасці і пісьменнасці, павелічэннем колькасці школ яшчэ шырэй праяўляецца таленавістасць нашых людзей. У сярэдзіне XIX стагоддзя ў Мінявічах часта бывала Эліза Ажэшка. Яна наведвала навакольныя вёскі Глядавічы, Лунна, Багатырэвічы, Паніжаны, любіла адпачываць на цудоўных берагах Нёмана. Асабліва любіла пісьменніца сутракацца і размаўляць з мясцовымі жыхарамі. На мясцовым матэрыяле яна напісала аповесці “Хам”, “Нізіны”, “Дзюрдзі”, знакаміты свой раман “Над Нёманам”.
Аб таленавітасці нашых продкаў сведчыць багатая песенная спадчына. У нашым краі бывалі многія факлькларысты. У 50томным выданні “Беларуская народная творчасць” амаль у кожным томе маюцца песні, казкі, паданні, балады і іншыя ўзоры народнай творчасці, запісаныя на Мастоўшчыне.
У пасляваенныя гады вёску Котчына наведаў патрыярх беларускай музычнай культуры Рыгор Шырма, які запісаў песні ад жыхара гэтай вёскі Мікалая Марцінчыка. Пазней наш край наведвалі вядомыя музыказнаўцы і фалькларысты Э. Ледаховіч, А. Ліс, І. Цішчанка, Г. Барташэвіч, Л. Талай. У вёсках Сінявічы, Галубы, Дубна, Заполле, Кулёўшчына, Зарудаўе яны запісалі шмат песень.
Яркія знічкі на паэтычным небасхілеУ 19101912 гадах у вёсцы Струга працаваў настаўнікам Сцяпан Пятэльскі, ён пісаў вершы і быў вядомы як паэт М. Арол. Цэнтральнае месца ў яго творах займаюць праблемы сацыяльнай няроўнасці і вобраз паднявольнага роднага краю. У 1913 годзе ён падрыхтаваў зборнік паэзіі “Лірнік” і паслаў яго ў Віленскае выдавецкае таварыства, але выхаду перашкодзіла Першая сусветная вайна. На пачатку вайны Сцяпан Пятэльскі быў мабілізаваны ў армію. Прымаў удзел у баявых дзеяннях, узнагароджаны Георгіеўскім крыжам.
У гады знаходжання нашага краю пад уладай буржуазнапамешчыцкай Польшы на Мастоўшчыне жылі і тварылі два паэты-самавучкі. Сяргей Крывец і Міхась Явар. Сяргей Крывец нарадзіўся ў 1909 годзе ў вёсцы Сухінічы ў беднай сялянскай сям’і. З 1915 па 1921 гады разам з сям’ёй апынуўся ў бежанстве ў Саратаўскай губерні. Пасля вяртання на радзіму быў пастухом, парабкам, цесляром. Займаўся самаадукацыяй. Некалькі разоў беспаспяхова спрабаваў перайсці польскасавецкую мяжу. Пасля аб’яднання Усходняй і Заходняй Беларусі С. Крывец вучыўся у Беластоцкім педагагічным інстытуце. У 1944 годзе быў прызваны ў Чырвоную армію, удзельнічаў у баях за вызваленне Польшы. Пасля цяжкага ранення пад Гдыняй памёр. Друкаваўся ў прагрэсіўных заходнебеларускіх выданнях. Пісаў на беларускай, рускай, польскай і нямецкай мовах. Але толькі ў 1972 годзе выйшаў зборнік вершаў паэта “Дубок”. Вядомы літаратуразнаўца Уладзімір Калеснік ацаніў паэзію нашага земляка: “Прысутнасць агульначалавечага, гуманістычны пафас і філасафічнасць робяць лепшыя творы Сцяпана Крыўца даўгавечнымі, хвалюючымі, жывымі і для сучаснага чытача.”
Заблішчаў яркай зоркай на паэтычным небасхіле талент Міхася Явара. Заблішчаў і хутка знік. Сапраўднае прозвішча паэта Карась, нарадзіўся ён у вёсцы Мінявічы, якая знаходзіцца ў непаўторных па прыгажосці мясцінах, на беразе велічнага Нёмана. У Мінявічах прайшло дзяцінства будучага паэта. Затым распачалася Першая сусветная вайна, і ён разам з бацькамі апынуўся ў бежанстве. У дваццатыя гады вярнуліся дамоў, сустрэча з роднымі мясцінамі аказалася невясёлай: вёску спалілі казакі, зямлі было мала, а сям’я вялікая. Каб дапамагчы сям’і, Міхась пачаў рыбачыць. Ён добра ведаў рыбныя мясціны, лавіў шмат і ў любое надвор’е, а затым прадаваў рыбу гандлярам у мястэчку Лунна, што за дзесяць кіламетраў ад Мінявіч. Акрамя паэтычнага дару, меў прыгожы голас і часта спяваў народныя песні. З цягам часу Нёман даў знаць аб сабе невылечнай на той час хваробай сухоты. Можа, хвароба, а можа, нешчаслівае каханне прывяло паэта рамантыка да самагубства. На беразе свайго любімага Нёмана сонечным ліпеньскім днём ён выстраліў сабе ў грудзі. Хлопца адвезлі ў гродзенскі шпіталь, дзе ён і памёр 27 ліпеня 1933 года. Па ўспамінах відавочцаў, на пахаванне Міхася Явара сабралася многа людзей, пахавалі яго на відным месцы на могілках у Навасёлках, непадалёку ад Нёмана, які пры жыцці натхняў яго на творчасць .
Літаратурныя шляхі вялі іх праз МастоўшчынуДалёка ад Мастоўшчыны нарадзіўся Піліп Пястрак. А ў 1908 годзе лёс закінуў яго сям’ю на чыгуначную станцыю Масты, бацька Піліпа Пестрака працаваў чыгуначнікам. Гэты факт пазней пісьменнік зафіксаваў у сваіх біяграфічных нататках “Праз жыццё”:
-- Памяць сягае недзе да пятага года свайго жыцця, калі бацька мой служыў на чыгуначнай станцыі Масты, недалёка ад Гродна, і разам з ім жылі і мы маці і дзеці. Цяпер, калі даводзіцца ехаць да Гродна і поезд спыняецца ў Мастах, я заўсёды з акна вагона пільна разглядаю наваколле, каб запрыкмеціць штонебудзь знаёмае...
Некалькі гадоў свайго дзяцінства правёў у Лунна паэт Пятрусь Макаль. Ён жыў у дзіцячым доме і вучыўся ў Лунненскай сярэдняй школе. Ужо тады пачаў праяўляцца паэтычны талент хлопца, а ў 21 год Пятрусь Макаль быў прыняты ў члены Саюза пісьменнікаў Беларусі. З Лунна яго шлях ляжаў у Гродна, дзе П. Макаль спачатку закончыў будаўнічы тэхнікум, а пазней педагагічны інстытут і працаваў літсупрацоўнікам газеты “Гродзенская праўда”.
У пасляваенны час фалькларыст Леў Бараг шэраг казак запісаў ад Івана Мазалеўскага, які нарадзіўся ў 1884 годзе ў вёсцы Вайнілавічы, а апошнія гады жыцця правёў у Мастах. Адна з казак “Разумны хлопчык” у перакладзе на нямецкую мовы змешчана ў зборніку “Беларускія народныя казкі”, што выйшла з друку ў Берліне.
І сёння пішуць вершы і раманыУ вёсцы Вайнілавічы ў 1950 годзе нарадзіўся Анатоль Варабей. Ён закончыў Курылавіцкую сярэднюю школу, а пазней філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Як крытык і літаратуразнаўца, даследуе гісторыю беларускай літаратуры. З 1988 года ён член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
На Мастоўшчыне і сёння жывуць і займаюцца творчасцю некаторыя нашы сучаснікі. У Стральцах доўгі час жыла і працавала Ірына НавуменкаДанік. Яна піша вершы з дзяцінства, друкавалася ў часопісах “Полымя”, “Літаратура і мастацтва”, “Работніца і сялянка” і, вядома ж, у нашай “Зары над Нёманам”. Ірына Мікалаеўна таксама член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Яе вершы здзіўляюць сваёй адметнасцю, неардынарным бачаннем свету і адлюстраваннем гэтага бачання ў паэтычных вобразах.
Лявон Вашкожурналіст, драматург празаік. Некаторы час працаваў карэспандэнтам у газеце “Зара над Нёманам”. Выдаў зборнікі апавяданняў “Еўрапейскія гісторыі”, “Паэтыцары”. У Мастах нарадзілася і жыве Зінаіда Біліда. Вершы таксама піша з дзяцінства. У свет выйшлі шэсць яе зборнікаў: “Крык душы”, “Бегущая волна”, “Солнечный лучик” для дзяцей, апошні зборнік “Вкус полыни”. Бурны росквіт літаратурных талентаў Мастоўшчыны працягваецца. У вёсцы Падбараны жыве і працуе над сваімі раманамі член Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксей Сазанчук.
У газеце “Зара над Нёманам пачынала творчы шлях у журналістыку і літаратуру Аксана Галубовіч, зараз яна працуе на тэлебачанні ў Гродна. У мінулым годзе выйшла з друку яе першая кніга апавяданняў і эсэ “Насустрач жыццю”. Роздум пра сэнс чалавечага жыцця і месца чалавека ў гэтым свеце галоўная яго тэма. Творы маладой пісьменніцы вызначаюцца тонкім літаратурным густам і інтэлігентнасцю. Немагчыма не заўважыць яшчэ адной асаблівасці яе прозы даверліваспавядальны стыль.
Літаратурныя традыцыі нашага краю, можа, і не такія багатыя, як у іншых, але гэта наша агульная скарбонка, значная частка нашай духоўнай мясцовай культуры.
Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад