Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноОбществоГод исторической памятиКультура

Слова аб кнізе. Гарадзенскія навуковыя чытанні у гэтым годзе сталі міжнароднымі

Слова аб кнізе. Гарадзенскія навуковыя чытанні у гэтым годзе сталі міжнароднымі29 сентября 2017 — 09:16

 

Акрамя мясцовых навукоўцаў, гісторыкаў і краязнаўцаў, у іх прымаюць удзел калегі з Літвы, якія прадставілі асобу Францыска Скарыны ў канстэксце нацыянальнай культуры сваёй краіны. Гэта выклікала асаблівую зацікаўленасць у ўдзельнікаў чытанняў, паколькі тэма чытанняў звязана з дзейнасцю першадрукара і асветніка, гісторыяй кнігадрукавання увогуле. Дарэчы, канферэнцыя прысвечана 500-годдзю кнігадрукавання на Беларусі.



Абласная навуковая бібліятэка імя Яўхіма Карскага праводзіць гарадзенскія навуковыя чытанні дванаццаты раз.



– Праца бібліятэк у першую чаргу накіравана на задавальненне патрабаванняў чытача, але і навуковая дзейнасць мае вялікае значэнне. На Гродзеншчыне гэты накірунак паспяхова рэалізуецца, аб гэтым сведчаць шматлікія выставы і праекты, якія арганізуе ў тым ліку абласная навуковая біліятэка імя Яўхіма Карскага, – адзначыла падчас адкрыцця канферэнцыі намеснік загадчыка галоўнага ўпраўлення ідэялагічнай працы, культуры і па справах з моладдзю Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч.



Падчас урачыстай часткі намеснік дырэктара Нацыянальная бібіятэкі Беларусі Аляксандр Суша падараваў Панямунскаму дзіцячаму дому і Гродзенскаму дому-інтэрнату для састарэлых і інвалідаў больш за 200 кніг. У рэспубліцы праходзіць адпаведная акцыя “Кніга – крыніца мудрасці, ведаў і навукі…”.



Гарадзенскія навуковыя чытанні будуць праходзіць на працягу двух дзён. Сёння ўдзельнікі абмяркоўваюць гістарычныя тэмы, а таксама гавораць аб сучасным становішчы і перспектывах развіцця бібліятэк. Заўтра удзельнікі чытанняў пазнаёмяцца з бібліятэкамі у рэгіёнах.



Дарэчы, падчас чытанняў працавала выстава самаробных кніг.


Фото аўтара
Жанна ЛАНСКАЯ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио