Штогод у лістападзе мы святкуем Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу. Штогод мы славім працавітых і надзейных людзей, улюбёных у сваю зямлю і сваю хлебаробчую справу. Бо дзякуючы іх “залатым” рукам, прыроднай мудрасці, беражлівым адносінам да зямлі, увазе да бліжняга, вопыту і цярпенню жыве і працвітае наша ўрадлівая мастоўская ніва.Сёлета гасцей з усяго раёна на свята сустракала гасцінная гудзевіцкая зямля. Менавіта яе хлебаробы ў гэтым годзе забяспечылі адныя з самых высокіх намалотаў зерня і валавы збор кукурузы.
Спакон вякоў земляробчыя святы былі самымі яркімі і шчодрымі. Гэта добрая даўняя традыцыя – ушаноўваць і дзякаваць хлебаробам за нялёгкую працу – зараз набыла новае дыханне.З прывітальным словам да ўдзельнікаў свята звярнуўся першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання раённага выканаўчага камітэта Д.А. Альшэўскі.
-- Поспехі на палях і фермах даюцца нялёгка, яны патрабуюць не толькі матэрыяльных і энергетычных рэсурсаў, але і інтэлектуальных затрат, і благародства душы аграрыяў, -- падкрэсліў Дзяніс Аляксандравіч.У раёне вядзецца планамерная работа па развіццю матэрыяльна-тэхнічнай базы аграпрамысловага комплексу. Так, толькі за мінулы год на гэтыя мэты было накіравана больш за 54 мільярды рублёў. За апошнія гады пабудаваны новыя малочна-таварныя комплексы, рэкунстраваяваны існуючыя, закуплена высокапрадукцыйная тэхніка.
Была адзначана зладжаная работа спецыялістаў і работнікаў закрытага акцыянернага таварыства “Гудзевічы” ( дырэктар Андрэй Антонавіч Санько) і адкрытага акцыянернага таварыства “Чарлёна” (дырэктар Генадзь Мікалаевіч Шатуеў). Першая гаспадарка прызнана пераможцай раённага спаборніцтва на ўборцы зерневых і зернебабовых культур, другая адзначана за дасягненне высокіх паказчыкаў па вытоворчасці прадукцыі раслінаводства. Тут жа сёлета вырашчаны самы высокі ўраджай рапсу, бульбы і цукровых буракоў.
Значных паказчыкаў на ўборцы зерневых і зернебабовых дасягнулі хлебаробы сельскагаспадарчага вытворчага каапетарыва “Азяранскі”, а галоўны аграном гаспадаркі – Аляксандр Уладзіміравіч Куршук – прызнаны пераможцам раённага спаборніцтва сярод галоўных аграномаў сельскагаспадарчых арганізацый.
Паспяхова завяршаюць год і работнікі філіяла “Дубна, дзе забяспечылі выхад кармавых адзінак з бала-гектара сельскагаспадарчых угоддзяў у памеры 147,1 кілаграма.-- Нягледзячы на ўсе цяжкасці і прыродныя катаклізмы аграрыі Мастоўшчыны зрабілі ўсё магчымае, каб дасягнуць добрых вынікаў і дастойна адсвяткаваць своё прафесінае свята. Высокія пазіцыі займае раён у вобласці і рэспубліцы па прадукцыйнасці жывёл і прывесу буйной рагатай жывёлы, -- адзначыў Дзяніс Аляксандравіч.
Шчырыя словы ўдзячнасці прагучалі для пераможцаў і прызёраў абласнога спаборніцтва па жывёлагадоўлі. Гэта Людміла Вітальеўна Ялоўчык – аператар па адкорму свіней ЗАТ “Гудзевічы”, Тэрэса Станіславаўна Сях – брыгадзір жывёлагадоўчай фермы ААТ “Чарлёна”, Алена Георгіеўна Кравец – аператар па абслугоўванню свінаматак філіяла “Мастоўскі кумпячок” ААТ “Агракамбінат “Скідзельскі”, Таццяна Віктараўна Бычак – аператар машыннага даення кароў філіяла “Дубна” ААТ “Агракамбінат “Скідзельскі”, Таццяна Анатольеўна Траян – аператар па вырошчванню (адкорму) маладняка буйной рагатай жывёлы СВК “Азяранскі”, Станіслаў Янавіч Рыжэўскі – начальнік свінаводчага комплексу ЗАТ “Гудзевічы”.
Узнагародамі камітэтамі па сельскай гаспадарцы і харчаванню Гродзенскага аблвыканкама па выніках спаботніцтва на корманарыхтоўцы былі адзначаны таксама камбайнер кормаўборачнага камбайна філіяла “Дубна” Аляксандр Барысавіч Васільеў і вадзіцель гэтай жа гаспадаркі Павел Якаўлевіч Кузьміцкі.
Больш за дзве з паловай гадзіны працягвалася ўшанаванне лепшых работнікаў сельскай гаспадаркі раёна. Дзесяткі чалавек падняліся на сцэну Гудзевіцкага цэнтра вольнага часу і культуры, дзе іх чакалі заслужаныя ўзнагароды, шчырыя словы падзякі, кветкі і моцны поціск рукі ад кіраўнікоў. Са святам аграрыяў віншавалі першы намеснік старшыні райвыканкама Дзяніс Аляксандравіч Альшэўскі, выканаўчы дырэктар Гродзенскага абласнога аграпрамысловага союза Алег Анатольевіч Нарэйка, старшыня Мастоўскага раённага Савета дэпутатаў Валерый Іванавіч Табала, старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Віктар Міхайлавіч Мятлюк, а таксама прадстаўнікі Ваўкавыскага мясакамбіната, Ваўкавыскага ААТ “Беллакт” і таварыства з абмежаванай адказнасцю “Гроднааграінвест”.
Свае музычныя падарункі гасцям і ўдзельнікам свята шчыра дарылі народны ансамбль народнай песні “Ярыца”, Барыс Плішань, салісты Ірына Сідар, Вольга Мелех і Аляксандр Вітовіч, танцавальны калектыў Азёркаўскага клуба з танцам “Котчынская кадрыля”, а таксама артысты Слонімскага раёна. Свае найлепшыя віншаванні і пажаданні вяскоўцам выказалі вядучыя Сяргей Кузьміцкі і Жанна Бакун.
Н.ШЭЎЧЫКФота аўтара
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад