Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиКультураНовости МостовщиныНаш край

Скарбніца талентаў Мілявіч

Скарбніца  талентаў Мілявіч09 февраля 2018 — 10:57

Як ператварыць простыя рэчы ў шэдэўры? Гэта дакладна ведаюць майстры з аграгарадка Мілявічы.

 

Як трапляеш у госці да гэтых жанчын, ра-зумееш, што яны – людзі сапраўды творчыя. На сталах самыя розныя рэчы: тканіна, папера, бісер, дошчачкі, фарбы, ніткі ды іголкі. З кожнага, нават самага звычайнага падручнага матэрыялу, як аказалася, можна стварыць прыгожую цацку, выраб або сувенір, варта толькі ўключыць фантазію.


Работа, выкананая любым майстрам, нясе ў сабе індывідуальную непаўторнасць, сімвалізм, у яе ўкладзены пэўны змест, які перадае аўдыторыі пачуцці і перажыванні аўтара. Рэчы, створаныя майстрамі з Мілявіч, напоўнены асаблівай энергетыкай, таму што выкананыя жанчынамі-маці.


У кожнай жанчыны – сваё захапленне. Іна Вячаславаўна Машкала ведае, як працаваць з саломкай, з салёным цестам, а яшчэ яна цудоўна пляце з газетнай лазы, можа стварыць арыгінальную сувенірную прадукцыю, яе ідэям няма канца. Вось ужо пяць гадоў, як вучні ДУА ”Мілявіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” наведваюць гурток “Фантазія”, кіраўніком якога яна з’яўляецца. Рабяты пачынаюць з простых аплікацый, цацак, а затым пераходзяць да аб’ёмных формаў: майструюць вазы, куфэркі, выконваюць розныя кампазіцыі. Гледзячы на працу кіраўніка, на тое, з якой пяшчотай і любоўю звяртаецца яна да сваіх вучняў, захацелася запісацца ў цікавы гурток.


Таццяна Мікалаеўна Рахунак без цяжкасці наніжа бісер і створыць з рознакаляровых шкляных нітачак казачнае дрэва, яна лепш за ўсіх разбіраецца ў кветкавым дызайне, а Аліна Іванаўна Касач і Марына Новік на “ты” з вышыўкай. Шмат таленавітых і творчых жанчын у аграгарадку.


На паліцах – гатовыя вырабы. Гэта і невялікія сюжэтныя карціны, і магніты на халадзільнік, і статуэткі, і сувеніры, і ручнікі, і вышытыя іконы … Прыгажосць!


Спытала я ў майстроў, ці карыстаюцца яны ідэямі з інтэрнэту. Яны шчыра прызналіся, што сочаць за новымі накірункамі ў мастацтве, захапляюцца работамі, выкананымі ў розных тэхніках.


– Мы ніколі не капіруем тое, што бачым, – зазначыла Іна Вячаславаўна. – Час ад часу абмяркоўваем ідэю, перапрацоўваем яе і дапаўняем. У выніку атрымліваецца штосьці выключна новае. Зараз мы асвойваем дагэтуль не знаёмыя нам матэрыялы: пачалі працаваць з халодным фарфорам.


Ідэй у майстроў шмат. Свае работы яны выстаўляюць на раённых і абласных мерапрыемствах, удзельнічаюць у конкурсах. Кажуць, што людзям падабаюцца гэтыя рукатворныя вырабы, магчыма таму, што кожны з іх зроблены з любоўю, сюды ўкладзена часцінка душы аўтара.


В. ПАЛОЙКА
На здымках: на занятках гуртка І. МАШКАЛА;
М. НОВІК са сваімі работамі.







 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио