Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиГод исторической памятиСоциумОбщественная жизньНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Што робіць сапраўднага беларуса беларусам? Адказ ведаюць у Правамастоўскай сярэдняй школе

Што робіць сапраўднага беларуса беларусам? Адказ ведаюць у Правамастоўскай сярэдняй школе28 сентября 2022 — 08:31

– Вядома, – адкажаце вы, – любоў да роднай зямлі, да роднай мовы, да яе традыцый, гісторыі  і культуры.

Беларуская традыцыйная ежа – адна з важнейшых частак матэрыяльнай культуры, якая поўнасцю звязана з этнічнай гісторыяй народа. Беларуская нацыянальная кухня – гэта спадчына, якую пакінулі нам нашы продкі. Яна складалася на працягу многіх стагоддзяў і мае сваю гісторыю, традыцыі, прыкметы, правілы і ўнікальнасць. Яе неабходна зберагчы і перадаць будучым пакаленням.

Гэта добра разумеюць у Правамастоўскай сярэдняй школе. Таму ў мінулую суботу, 24 верасня, тут быў арганізаваны гастранамічны фэст «Беларуская кухня», які прайшоў у рамках Тыдня роднай мовы «Як ты дорага мне, мая родная мова!»

Вучні даведаліся пра тое, як фарміравалася і развівалася беларуская кухня, пра ўплыў на яе суседскіх харчовых традыцый: польскіх, літоўскіх, украінскіх . І пра тое, як у сваю чаргу паўплывала  на іх беларуская кухня.  Гасцей сустракалі Дзед і Баба – вучні 11класа Вікторыя Ярашук і Аляксандр Якусік, апранутыя ў нацыянальныя касцюмы. Яны выдатна сыгралі свае ролі, чым выклікалі ўсеагульнае захапленне прысутных. Але і госці прыйшлі не з пустымі рукамі. Вучні 5-11 класаў прыгатавалі традыцыйныя нацыянальныя стравы і паспяхова іх прэзентавалі: апавядалі пра іх гісторыю, а таксама дзяліліся рэцэптамі прыгатавання. Чаго тут толькі не было!  Як кажуць у народзе, сталы проста ламаліся ад рознай смакаты. Тут табе і дранікі, і калдуны, і бліны, і наліснікі са смятанай, і бульба (куды ж без яе!), запечаная з салам, і агуркі з мёдам!.. Проста гастранамічны рай!

Падчас фэсту гучалі беларускія песні, Дзед з Бабай прыгадвалі народныя прыказкі, прысвечаныя ежы, а таксама ўдзельнікі спаборнічалі ў здольнасці як мага хутчэй вымавіць скарагаворкі на гастранамічную тэму.  Мелі яны магчымасць і паспрабаваць свае сілы ва ўменні падкінуць блін на скавародцы так, каб ён перавярнуўся ў паветры і зноў лёг на скавародку. Умельцаў аказалася нечакана шмат.

А кульмінацыяй  свята стала дэгустацыя прыгатаваных страў. Удзельнікі фэсту проста змяталі са сталоў нацыянальныя далікатэсы. У хуткім часе там засталіся толькі пустыя талеркі. Свята выклікала захапленне не толькі вучняў, але і педагогаў школы.

Марына ЯРАШУК,

настаўнік беларускай мовы

і літаратуры Правамастоўскай сярэдняй школы


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио