У кожнай дзяржавы ёсць свае галоўныя атрыбуты самабытнасці і незалежнасці, якія ўвасабляюць гісторыка-культурную спадчыну народа, падкрэсліваюць нацыянальны дух і годнасць грамадзян. Сімваламі Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы з’яўляюцца Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн. З мэтай выхавання пачуцця любові і павагі да сваей краіны, гонару за галоўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь у 3 класе дзяржаўнай установы адукацыі “Пескаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” прайшла класная гадзіна “Дзяржаўныя сімвалы – нацыянальны гонар Рэспублікі Беларусь”.
“Пачуццё Радзімы – гэта не завучванне пэўных правілаў, гэта пачуццё, якое пранікае ў нас разам з малаком маці. Гэта паветра, якім мы дыхаем, сонца, якое мы бачым, дом, у якім мы жывём”, – гэтымі словамі пачала я класную гадзіну.
“А скажыце, як называюць людзей, якія жывуць ў Беларусі?” – запытала я ў дзяцей. Маленькія выхаванцы з гонарам гаварылі, што яны беларусы, што жывуць у самай цудоўнай краіне.
“А што павінен ведаць кожны беларус, кожны грамадзянін ?” – пацікавілася я ў дзяцей. Вучні ўпэўнена адказалі, што кожны беларус павінен ведаць афіцыйныя сімвалы дзяржавы. Так, Дзяржаўны герб, Дзяржаўны сцяг і Дзяржаўны гімн – гэта твар нашай дзяржавы, які адрознівае яе ад іншых краін свету. “Герб, гімн і сцяг – дзяржаўная сімволіка, якая падкрэслівае, што наша дзяржава – незалежная, вольная і самастойная краіна, а ўсе мы, яе жыхары, з’яўляемся грамадзянамі сваёй краіны”, – па-даросламу разважалі навучэнцы. На класнай гадзіне выхаванцы з захапленнем слухалі, што вянок з каласоў на гербе – гэта сімвал памяці і сувязі сучаснікаў з продкамі, канюшына – сімвал сувязі са стваральным светам жывёл, лён – сімвал пераўтваральнай моцы працы, знак дабра і дастатку. Зямны шар – знак таго, што Рэспубліка Беларусь успрымае ўсе народы Зямлі як раўнапраўных сяброў і партнёраў, зямля ў промнях сонца – вера ў вечнасць жыцця, пяціканцовая зорка – сімвал чалавека і чалавецтва, знак мужнасці і высокіх памкненняў.
Дзеці ведаюць, што чырвоны колер сцяга азначае высокае прызначэнне ў лёсе і перамогу, зялёны колер – колер дабра, росту, развіцця, дабрабыту і міру. “ Арнамент сімвалізуе працавітасць і працоўнае майстэрства як перадумову шчаслівага лёсу”, – паведаміла я маленькім патрыётам.
Усе разам мы прыйшлі да высновы, што Рэспублiка Беларусь – развітая суверэнная дзяржава, у якой створаны ўсе ўмовы для вучобы, работы, доўгага i шчаслiвага жыцця кожнага яе грамадзянiна.
Вельмі ўважліва слухалі мяне выхаванцы, калі ў канцы занятку я гаварыла ім наступныя словы: “Мне хочацца яшчэ раз нагадаць вам, дзеці, што вы – юныя грамадзяне нашай краіны. Наша Радзіма – Рэспубліка Беларусь. Любіце і шануйце яе! Я хачу вам пажадаць, каб вы заўсёды заставаліся патрыётамі сваёй краіны, старанна вучыліся і працавалі, і, можа быць, у гонар вашых заслуг перад Радзімай калі-небудзь прагучыць гімн Беларусі і падымецца яе сцяг. Любіце сваю Радзіму, імкніцеся рабіць усё, каб яна квітнела і станавілася яшчэ прыгажэйшай!”
Валянціна Саковіч,
настаўнік пачатковых класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Пескаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад