Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСімвалы Радзімы маёйСімвалы Радзімы маёй

Што павінен ведаць кожны беларус? Адказ даюць трэцякласнікі Пескаўскага д/с-СШ

Што павінен ведаць кожны беларус? Адказ даюць трэцякласнікі Пескаўскага д/с-СШ13 октября 2020 — 16:48

У кожнай дзяржавы ёсць свае галоўныя атрыбуты самабытнасці і незалежнасці, якія ўвасабляюць гісторыка-культурную спадчыну народа, падкрэсліваюць нацыянальны дух і годнасць грамадзян.  Сімваламі Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы з’яўляюцца Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн.  З мэтай выхавання пачуцця любові і павагі да сваей краіны, гонару за галоўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь у 3 класе дзяржаўнай установы адукацыі “Пескаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” прайшла класная гадзіна “Дзяржаўныя сімвалы – нацыянальны гонар Рэспублікі Беларусь”.

“Пачуццё Радзімы – гэта не завучванне пэўных правілаў,  гэта пачуццё, якое пранікае ў нас разам з малаком маці. Гэта паветра, якім мы дыхаем, сонца, якое мы бачым, дом, у якім мы жывём”, – гэтымі словамі пачала я класную гадзіну.

“А скажыце, як называюць людзей, якія жывуць ў Беларусі?” – запытала я ў дзяцей. Маленькія выхаванцы з гонарам гаварылі, што яны беларусы, што жывуць у самай  цудоўнай краіне.

“А што павінен ведаць кожны беларус, кожны грамадзянін ?” –  пацікавілася я ў дзяцей. Вучні ўпэўнена адказалі, што кожны беларус павінен ведаць афіцыйныя сімвалы дзяржавы. Так,  Дзяржаўны герб, Дзяржаўны сцяг і Дзяржаўны гімн – гэта твар нашай дзяржавы, які адрознівае яе ад іншых краін свету. “Герб, гімн і сцяг – дзяржаўная сімволіка, якая падкрэслівае, што наша дзяржава – незалежная, вольная і самастойная краіна, а ўсе мы, яе жыхары, з’яўляемся грамадзянамі сваёй краіны”, –  па-даросламу разважалі  навучэнцы. На класнай гадзіне выхаванцы з захапленнем слухалі, што вянок з каласоў на гербе – гэта сімвал памяці і сувязі сучаснікаў з продкамі, канюшына – сімвал сувязі са стваральным светам жывёл, лён – сімвал пераўтваральнай моцы працы, знак дабра і дастатку. Зямны шар – знак таго, што Рэспубліка Беларусь успрымае ўсе народы Зямлі як раўнапраўных сяброў і партнёраў, зямля ў промнях сонца – вера ў вечнасць жыцця, пяціканцовая зорка – сімвал чалавека і чалавецтва, знак мужнасці і высокіх  памкненняў.

Дзеці ведаюць, што чырвоны колер сцяга азначае высокае прызначэнне ў лёсе і перамогу,  зялёны  колер – колер дабра, росту, развіцця, дабрабыту і міру. “ Арнамент сімвалізуе працавітасць і працоўнае майстэрства як перадумову шчаслівага лёсу”, – паведаміла я маленькім патрыётам. 

Усе разам мы прыйшлі да высновы, што  Рэспублiка Беларусь – развітая суверэнная дзяржава, у якой створаны ўсе ўмовы для вучобы, работы, доўгага i шчаслiвага жыцця кожнага яе грамадзянiна.

Вельмі ўважліва слухалі мяне  выхаванцы, калі ў канцы занятку я гаварыла ім наступныя словы: “Мне хочацца яшчэ раз нагадаць вам, дзеці, што вы – юныя грамадзяне нашай краіны. Наша Радзіма – Рэспубліка Беларусь. Любіце і шануйце яе!  Я  хачу вам пажадаць, каб вы заўсёды заставаліся патрыётамі сваёй краіны, старанна вучыліся і працавалі, і, можа быць, у гонар вашых заслуг перад Радзімай калі-небудзь прагучыць гімн Беларусі і падымецца яе сцяг. Любіце сваю Радзіму, імкніцеся рабіць усё, каб яна квітнела і станавілася яшчэ прыгажэйшай!”

Валянціна Саковіч,

настаўнік пачатковых класаў дзяржаўнай установы адукацыі  “Пескаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио