У разгары сезон нарыхтовак ягад, грыбоў, садавіны і агародніны. І пакуль гаспадыні запаўняюць слоікі чарговай порцыяй кансерваваных агурчыкаў і памідорчыкаў для ўласнай сям’і, кааператары думаюць аб нарыхтоўках у прамысловых маштабах.
— Мы прымаем ад насельніцтва чарніцы, лісічкі, а таксама вішню, парэчкі чырвоныя і чорныя, хутка паспеюць яблыкі, — расказвае начальнік аддзела нарыхтовак Мастоўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства Таццяна Міхайлаўна Шымко. – Ягады і грыбы пазней адпраўляем на прампера-працоўку. Закупачныя цэны на іх пастаянна змяняюцца і залежаць ад кан’юктуры рынку. На дадзены момант ужо нарыхтавана больш за 20 тон чарніц. Закупку гэтай карыснай лясной ягады вядзём у гарадскім пасёлку Старобін Мінскай вобласці. Мастаўчане сёлета не такія актыўныя.
Ад насельніцтва прымаецца таксама бульба маладая, буракі, морква, цыбуля, часнык.— Гародніну мы пакуль што закупаем у невялікай колькасці, бо не закладваем яе на захоўванне, а адразу ж рэалізуем праз гандлёвыя кропкі нашага раёна, — тлумачыць Таццяна Міхайлаўна.Прадаць рэшту вырашчанага на сваім прыся-дзібным участку маюць магчымасць як гараджане, так і вясковыя жыхары. Для гэтага трэба звярнуцца ў мясцовы магазін, дзе ёсць неабходная інфармацыя, ці патэлефанаваць па тэлефонах: 3-26-67, 4-12-98, VEL 8-029-190-86-80. У горадзе працуюць аддзел нарыхтовак па вуліцы Кірава,35 і нарыхтоўчы ларок у левабярэжнай частцы горада.
Н.ШЭЎЧЫК
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад